Сяргей Аляксеевіч Лебедзеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Аляксеевіч Лебедзеў
Remove ads

Сяргей Аляксеевіч Лебедзеў (2 лістапада 1902(1902-11-02)[1], Ніжні Ноўгарад[2][1]3 ліпеня 1974(1974-07-03)[3], Масква) — савецкі вучоны ў галіне электратэхнікі і вылічальнай тэхнікі. Доктар тэхнічных навук (1939). Акадэмік АН СССР (1953) і АН УССР (1945). Герой Сацыялістычнай Працы (1956).

Хуткія факты Сяргей Аляксеевіч Лебедзеў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча (1928). Працаваў ва Усесаюзным электратэхнічным інстытуце, у 1946—51 дырэктар Інстытута электратэхнікі АН УССР, у 1953—1973 дырэктар Інстытута дакладнай механікі і вылічальнай тэхнікі АН СССР, адначасова з 1952 — прафессар Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па праблемах устойлівасці і аўтаматызацыі энергетычных сістэм, вылічальнай тэхніцы, тэорыі лічыльных прыстасаванняў. Пад яго кіраўніцтвам у 1950 створана першая ў СССР ЭВМ «МЭСМ», шэраг хуткадзейных ЭВМ.

Узнагароды

Ленінская прэмія (1966), Дзяржаўныя прэміі СССР (1950, 1969). Узнагароджаны 4 ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, 2 іншымі ордэнамі, а таксама медалямі.

Найбольш вядомыя працы

  • Устойчивость параллельной работы электрических систем, 2 изд., М. — Л., 1934 (у суаўт.)
  • Малая электронная счетная машина АН УССР. М., 1952 (у суаўт.)
  • Общее описание БЭСМ и методика выполнения операций. М., 1959 (у суаўт.)
  • Арифметическое устройство и устройство управления БЭСМ. М., 1960
  • Запоминающее устройство БЭСМ-2. М., 1962

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads