Сяргей Кужугетавіч Шайгу

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Кужугетавіч Шайгу
Remove ads

Сяргей Кужугетавіч Шайгу (руск.: Сергей Кужугетович Шойгу; тув.: Сергей Күжүгет оглу Шойгу; нар. 21 мая 1955(1955-05-21)[1], Чадан, Тувінская аўтаномная вобласць[d]) — расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Міністр абароны Расійскай Федэрацыі (2012—2024). Генерал арміі (2003). Герой Расійскай Федэрацыі (1999).

Хуткія факты Сяргей Кужугетавіч Шайгу, міністр абароны Расіі[d] ...

Старшыня дзяржаўнага савета РСФСР і Расіі па справах грамадзянскай абароны, надзвычайнага становішча і ліквідацыі вынікаў стыхійных бедстваў (1991—1994), міністр па надзвычайных сітуацыях (1991—2012), губернатар Маскоўскай вобласці (2012).

Кіраўнік міжабласной партыі «Адзінства» (1999—2001), адзін са старшыняў партыі «Адзіная Расія» (2001—2002, разам з Ю. М. Лужковым і М. Ш. Шайміевым. Кіраўнік Рускага геаграфічнага таварыства (з 2009).

Remove ads

Біяграфія

Сяргей Шайгу нарадзіўся 21 мая 1955 года ў невялікім мястэчку Чадан (Тува) у сям’і савецкага рэдактара раённай газеты Кужугета Серэевіча Шайгу і Аляксандры Якаўлеўны Шайгу (раней Кудраўцава)[4].

Вучоба

Thumb
Старшыня дзяржаўнага савета РСФСР і Расіі па справах грамадзянскай абароны, надзвычайнага становішча і ліквідацыі вынікаў стыхійных бедстваў, з 1994 па 2012 год

Сяргей Шайгу з 1972 па 1977 год вучыўся ў горадзе Краснаярск у Інстытуце і атрымаў пасведчанне будаўніка[5].

У 1996 годзе стаў кандыдатам гаспадарчых навук[5][6].

Службовы рост

Пасля заканчэння вучобы пачаў працаваць на наступных пасадах:

  • 1977—1978 гг. — майстар трэста «Промхімбуд», г. Краснаярск.
  • 1978—1979 гг. — майстар, начальнік вучастка трэста «Тувінсбуд», г. Кызыл.
  • 1979—1984 гг. — старшы прараб, галоўны інжынер, начальнік будаўнічага ўпраўлення СУ-36 трэста «Ачынскалюмінійбуд», г. Ачынск.
  • 1984—1985 гг. — намеснік галавы трэста «Саяналюмінійбуд», г. Саянагорск.
  • 1985—1986 гг. — галава трэста «Саянцяжсбуд», г. Абакан.
  • 1986—1988 гг. — галава трэста «Абаканвагонбуд», г. Абакан.
  • 1988—1989 гг. — другі сакратар Абаканскага гарадскога камітэта КПСС.
  • 1989—1990 гг. — інструктар Краснаярскага крайкама КПСС, г. Краснаярск.
  • 1990—1991 гг. — намеснік старшыні дзяржаўнага савета РСФСР па чарцяжу і будове, г. Масква.
  • 1991 г. — старшыня Расійскага аддзела ратаўнікоў, г. Масква.
  • 1991 г. — старшыня дзяржаўнага савета РСФСР па надзвычайным становішчы, г. Масква.
  • 1991—1994 гг. — Старшыня дзяржаўнага савета Расіі па справах грамадзянскай абароны, надзвычайнага становішча і ліквідацыі вынікаў стыхійных бедстваў. У 1992 годзе з'яўляўся намеснікам галавы часовай адміністрацыі на тэрыторым Паўночнай Асеціі і Інгучэціі ў час асеціна-інгушскага канфлікту[7].
  • 1994—2012 гг. — Міністр па справах грамадзянскай абароны, надзвычайнага становішча і ліквідацыі вынікаў стыхійных бедстваў Расіі, адначасова з 10 студзеня 2000 г. па 7 мая 2000 г. — намеснік старшыні ўрада Расіі.
  • 1996 год — сачыў за парадкам пад час выбараў Барыса Ельцына[8].
  • С 1996 г. — член Савета бяспекі Расіі.
  • 2000 — узначаліў грамаду «Адзінства», якую стварылі для падтрымкі Уладзіміра Пуціна[9].

11 мая 2012 года прызначаны на пасаду галавы Маскоўскай вобласці[10].

6 лістапада 2012 года прызначаны міністрам абароны Расіі[11]. 22 ліпеня 2014 года Галоўнае следчае ўпраўленне МУС Украіны пачало следства па падазрэнні С. Шайгу ў падтрымцы вайны ва Украіне[12]. Гэта была «помста» за ўдзел у захопе Крыма[13][14].

12 мая 2024 года прызначаны сакратаром Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі[15].

У чэрвені 2024 года Міжнародны крымінальны суд выдаў ордары на арышт Сяргея Шайгу і начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расіі Валерыя Герасімава за меркаваныя ваенныя злачынствы падчас уварвання Расіі ва Украіну[16].

Remove ads

Сям’я

  • Бацька — Кужугет Серэвіч Шайгу (1921—2010)[17] (правільна на тувінскай мове — Кужугет Шойгу Серее оглу) савецкі дзеяч Тувы.
  • Маці — Аляксандра Якаўлеўна Шайгу (Кудраўцава; 1924—2011). Паходзіць з Расіі, Ардоўская вобласць, вёска Якаўлева. Савецкі дзеяч Тувы[18][19].
  • Жонка — Ірына Аляксандраўна Шайгу (раней Анціпіна), робіць начальнікам у прыватным прадпрыемстве, якое мае даход ад замоў з міністэрства, дзе кіраваў яе муж — С. Шайгу[20].
  • Дзве дачкі:
    1. Юлія Сяргееўна Шайгу (1977 года нараджэння) — галава душэўнай дапамогі пры МНС Расіі (з 2002 года)[20][21][22].
    2. Ксенія Сяргееўна Шайгу (1991 года нараджэння) — вучань[22].
  • Старэйшая сястра — Ларыса Кужугетаўна Шайгу, пасол Дзяржаўнай Думы Расіі[22].
  • Малодшая сястра — Ірына Кужугетаўна Захарава (нар. 1960) — урач[22].
  • Зяць — Аляксей Юр’евіч Захараў (нар. 1971), муж дачкі Юліі, пракурор Маскоўскай вобласці[23].
Remove ads

Слава

  • Імем Шайгу названа вуліца ў Піхемскім раёне Тувы[24].

Зноскі

  1. Sergej Schojgu // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>
  2. Министр обороны(недаступная спасылка). Министерство обороны Российской Федерации. Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2015. Праверана 23 снежня 2014.
  3. Старшая сестра // Еженедельник «Центр Азии», № 38, 24 — 30 сентября 2010.
  4. Щёголев К. А. Кто есть кто в России. Исполнительная власть. Кто правит Россией. — М., Астрель: АСТ, 2007, С. 536 ISBN 978-5-17-047056-3
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads