Сяргей Міхайлавіч Ясінскі

беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сяргей Міхайлавіч Ясінскі (нар. 7 студзеня 1965, Віцебск) — беларускі футбаліст і трэнер.

Хуткія факты Сяргей Ясінскі, Поўнае імя ...
Remove ads

Кар’ера футбаліста

Большую частку сваёй кар’еры футбаліста правёў у віцебскіх клубах «Віцебск» (ранейшыя назвы «Дзвіна», КІМ і «Лакаматыў-96»), «Лакаматыў» (СКБ) і «Дынама-Энергагаз». Таксама выступаў за маладзечанскую «Працу», дубль сталічнага «Дынама» і «Азярцы» з Глыбокага. Ясінскі меў вопыт гульні і па-за межамі СССР і Беларусі ў Польшчы, Ізраілі і Венгрыі.

Кар’ера трэнера

Скончыў Віцебскі педінстытут (1989). Трэнерскую кар’еру пачаў у «Азярцах», дзе быў гуляючым трэнерам, а з 2001 года працаваў у віцебскай СДЮШАР-6. У 2003 годзе ўвайшоў у трэнерскі штаб мясцовага «Лакаматыва», з 2005 па лета 2006 года быў галоўным трэнерам каманды. Пасля па паўгода працаваў у «Оршы» і «Гомелі». З лета 2007 года быў галоўным трэнерам мінскага «Лакаматыва», які вывеў у Вышэйшую лігу, але ўлетку 2008 года быў звольнены. У 2009 годзе ўзначальваў мазырскую «Славію», пасля чаго працаваў у Малдове і Казахстане.

У 2010 годзе вярнуўся з Казахстана і неўзабаве ўзначаліў пастаўскую акадэмію ПМЦ. Заставаўся ў ПМЦ да спынення існавання акадэміі ў канцы 2014 года. Са студзеня 2015 года працаваў трэнерам дубля «Віцебска»[3], а ў ліпені таго ж года пасля адстаўкі Сяргея Вехцева быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера[4] і пазней зацверджаны на пасадзе.

11 снежня 2020 года Сяргей Ясінскі па пагадненні бакоў скасаваў кантракт з «Віцебскам»[5] і ўзначаліў моладзевую зборную Беларусі[6]. Спачатку быў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера, а ў студзені 2021 года быў афіцыйна зацверджаны на пасадзе[7].

У жніўні 2022 года зноў стаў галоўным трэнерам «Віцебска», захаваўшы пасаду ў моладзевай зборнай[8]. Па выніках сезона 2022 віцебская каманда заняла 15-е месца і выбыла ў Першую лігу, пасля чаго Ясінскі пакінуў клуб і сканцэнтраваўся на моладзевай зборнай. Пакінуў моладзевую зборную ў лістападзе 2023 года[9].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads