Сяргей Сцяпанавіч Шчагрыковіч
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Шчагрыковіч (нар. 19 снежня 1990, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Remove ads
Клубная кар’ера
Пачаў кар’еру ў мінскім МТЗ-РІПА (пазней «Партызан»). Гуляў за фарм-клуб МТЗ-РІПА-2 і дубль. Не змог заняць месца ў аснове і ўлетку 2010 года перайшоў у брэсцкае «Дынама». Пасля сезона 2011 пакінуў брэсцкі клуб і ў жніўні 2012 года стаў іграком «Мінска», але не змог замацавацца ў сталічным клубе.
У лютым 2013 года перайшоў у «Смалявічы-СТІ»[2]. Пачатак сезона прапусціў з-за траўмы, але потым замацаваўся ў аснове смалявіцкага клуба.
У студзені 2014 года па заканчэнні тэрміну кантракта пакінуў смалявіцкі клуб[3], пасля чаго спрабаваў працаўладкавацца ў «Гомелі»[4]. У выніку не падышоў гомельскаму клубу і ў лютым 2014 года апынуўся ў складзе мазырскай «Славіі», якой дапамог вярнуцца ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2014. У сезоне 2015 працягваў быць асноўным іграком мазыран, выступаў на пазіцыі правага абаронцы.
У лютым 2016 года года адправіўся на прагляд у клуб «Крумкачы»[5], з якім у сакавіку падпісаў кантракт[6]. У сезоне 2016 быў асноўным правым абаронцам мінчан. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Крумкачы»[7].
У студзені 2017 года далучыўся да «Слуцка», з якім у лютым падпісаў кантракт[8]. Пачынаў сезон 2017 на лаўцы запасных, пазней стаў з’яўляцца ў асноўным складзе. У другой палове сезона зноў стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[9]. У сезоне 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна, часам выхадзіў на замену ці заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2018 года пакінуў слуцкі клуб[10].
У пачатку 2019 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», аднак у выніку ў лютым стаў іграком брэсцкага «Руха»[11]. У брэсцкай камандзе часцей выхадзіў на замену. У жніўні 2019 года пакінуў «Рух»[12].
У красавіку 2020 года далучыўся да клуба «Астравец» з Другой лігі, гуляў там да канца 2020 года.
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У 2011 годзе згуляў адзін матч за моладзевую зборную Беларусі.
Сям’я
Стрыечны брат Сяргея, Дзмітрый Шчагрыковіч, таксама з’яўляецца футбалістам.
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads