Сяргей Фёдаравіч Бандарчук

савецкі і расійскі акцёр, рэжысёр, сцэнарыст, педагог (1920-1994) From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Фёдаравіч Бандарчук
Remove ads

Сяргей Фёдаравіч Бандарчук (руск.: Сергей Фёдорович Бондарчук; 25 верасня 1920, Білазэрка, Херсонская губерня — 20 кастрычніка 1994, Масква) — савецкі і расійскі акцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, педагог. Народны артыст СССР (1952). Лаўрэат Сталінскай прэміі I ступені (1952), Ленінскай прэміі (1960), Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1977) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1984). Уладальнік кінапрэміі «Оскар» за фільм «Вайна і мір» (1969). Герой Сацыялістычнай Працы (1980).

Хуткія факты Сяргей Фёдаравіч Бандарчук, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Сяргей Бандарчук нарадзіўся 25 верасня 1920 года ў сяле Білазэрка у сям’і сялян Фёдара Пятровіча і Таццяны Васільеўны.

У 1948 году Бандарчук скончыў акцёрскі факультэт УДІКа ў Маскве, майстэрня Сяргея Герасімава і Тамары Макаравай. У тым жа годзе ў ліку іншых вучняў Герасімава дэбютаваў у фільме «Маладая гвардыя», выканаўшы ролю камуніста-падпольшчыка Валько.

Вялікі поспех акцёру прынесла галоўная роля ў карціне «Тарас Шаўчэнка» (1951). Фільм вельмі спадабаўся Іосіфу Сталіну, і ў маі 1952 года ва ўзросце 31 года Бандарчук стаў народным артыстам СССР, мінуючы ганаровае званне народнага артыста РСФСР.

Памёр 20 кастрычніка 1994 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Remove ads

Фільмаграфія

Узнагароды

Зноскі

1. Sergej Bondarcuk // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Sergei Fjodorowitsch Bondartschuk // Brockhaus Enzyklopädie

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118661361 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

4. Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads