Сігневіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сігне́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Сігневічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Равяціцкага сельсавета[1]. 4 верасня 1972 года скасаваны вёскі Алясец (злілася з вёскай Ястрабель) і Крэчат (злілася з вёскай Сігневічы)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Сігневіцкага сельсавета было 13 населеных пунктаў[3]. 17 верасня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Боркаўскага сельсавета з населенымі пунктамі Боркі, Вялікія Лясковічы, Кашалёва, Малыя Лясковічы, Міхалкі, Пешкі, Чарнякава[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 2618 чалавек[5], з іх 89,0 % — беларусы, 5,3 % — палякі, 3,6 % — рускія, 1,6 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (20 населеных пунктаў) — 2636 чалавек[7].
Remove ads
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads