Тамііці Мураяма
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таміі́ці Мурая́ма (3 сакавіка 1924[1], Оіта — 17 кастрычніка 2025[2][3], Оіта[2]) — японскі палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр Японіі з 30 чэрвеня 1994 года па 11 студзеня 1996 года.
Remove ads
Біяграфія
Мураяма нарадзіўся ў японскім горадзе Оіта ў 1924 годзе ў сям’і рыбака. Вышэйшую адукацыю атрымаў ва Універсітэце Мэйдзі. Сваю палітычную кар’еру ён пачаў як дэпутат гарадскога, а затым прэфектурнага сходу Оіта. У 1972 годзе быў абраны ў палату прадстаўнікоў японскага парламента. З’яўляўся кіраўніком Сацыял-дэмакратычнай партыі (да 1996 г. — Сацыялістычная партыя).
З чэрвеня 1994 года па студзень 1996 Мураяма займаў пасаду прэм’ер-міністра кааліцыйнага трохпартыйнага ўрада Японіі. 15 жніўня 1995 года ён выступіў з вядомай прамовай, прысвечанай 50-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны, у якой прызнаў, што Японія сваім каланіяльным панаваннем і агрэсіяй нанесла велізарны ўрон і пакуты народам іншых краін, асабліва азіяцкіх.
Пасля выбараў 1996 года Мураяму на пасадзе прэм’ер-міністра змяніў Рутара Хасімота — лідар ліберал-дэмакратаў. У 2000 годзе Мураяма прыняў рашэнне сысці з палітыкі.
Remove ads
Зноскі
- Tomiichi Murayama // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 村山富市元首相が死去、101歳|FNNプライムオンライン — 2025. Праверана 17 кастрычніка 2025.
- Mort de Tomiichi Murayama, l’ex-premier ministre qui a présenté les excuses historiques du Japon pour la seconde guerre mondiale — 2025. Праверана 17 кастрычніка 2025.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
