Таццяна Пятроўна Кананчук

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тацця́на Пятро́ўна Кананчу́к (2 верасня 1966, в. Ходарава, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі педагог і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.

Хуткія факты Таццяна Пятроўна Кананчук, Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 2 верасня 1966 года ў в. Ходарава Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці.

Скончыла Магілёўскі педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова, настаўнік матэматыкі.

Працавала настаўнікам матэматыкі Аляксандраўскай васьмігадовай школы Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці; намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 1 г. Слаўгарада; дырэктарам СШ № 2 г. Слаўгарада; старшынёй Слаўгарадскага раённага Савета дэпутатаў.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання, была намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі папытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.. З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаная медалём «За працоўныя заслугі»[1].

Асабістае жыццё

Замужам, мае дваіх дзяцей.

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 462 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка). Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (26 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2018. Праверана 28 лістапада 2018.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads