Трысцянка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Трысцянка
Remove ads

Трысця́нка[1], святлуха[1] (Scolochloa) — манатыпны род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Адзіны прадстаўнік роду — Трысцянка аўсяніцападобная (Scolochloa festucacea).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
1. Трысцянка аўсяніцападобная (Scolochloa festucacea).
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая светла-зялёная расліна вышынёй 70—200[1] см, з паўзучым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, злёгку шурпатае, са шматлікімі парасткамі ў ніжняй частцы. Лісце простае, суцэльнае, лінейна-ланцэтнае, завостранае, з гладкім шурпатым краем, сядзячае. Суквецце — рыхлая мяцёлка даўжынёй да 30[1] см. Кветкавыя каласкі складаюцца з 3—6[1] кветак, апушаныя. Калякветнік непрыкметны. Плод — зярняўка жоўтага колеру.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі[1]. Расце па берагах вадаёмаў, на балотах, забалочаных лугах. Іншы раз утварае зараснікі. Цвіце ў чэрвеніліпені.

Ахоўваецца на тэрыторыі Літвы, Латвіі, шэрагу рэгіёнаў Расіі і Украіны[2].

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.  583 с., іл. 10 000 экз.
  2. Тростянка овсяницевидная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads