Турэйск (Шчучынскі раён)
вёска ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Турэ́йск[1] (трансліт.: Turejsk, руск.: Турейск) — вёска ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Орлеўскага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
У канцы 11 — пач. 12 ст. на месцы сяла ўзнікла паселішча славян. Упершыню Турыйск згадваецца ў 1253 г. у Іпацьеўскім летапісе. Паводле археалагічных даследаванняў гэта была невялікая крэпасць на славяна-літоўскім памежжы. Уверх па цячэнні Нёмана размяшчалася неўмацаванае паселішча. Горад, відавочна, уваходзіў у склад Гарадзенскага княства.
Славутасці

- На ўскраіне вёскі — старажытнае гарадзішча, над р. Нёман. Займае сярэдзіну выспы, выцягнутай уздоўж правага берага Нёмана. З поўдня і поўначы пляцоўка гарадзішча абмежавана крутымі схіламі, а з заходняга і ўсходняга бакоў адрэзана ад працягу грады дугападобнымі валамі. Падчас раскопак знойдзена старажытная кераміка і інш.
- Свята-Мікалаеўская царква. Пабудавана ў 1875 г. на месцы папярэдняга ўніяцкага храма.
Remove ads
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads