Ты мне вясною прыснілася

дэбютны студыйны альбом ВІА «Песняры» From Wikipedia, the free encyclopedia

Ты мне вясною прыснілася
Remove ads

«Ты мне вясно́ю прыснíлася» (гэта неафіцыйная назва альбома, па назве першай песні на ім) — дэбютны студыйны альбом беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры», які быў выдадзены на вінілавай кружэлцы фірмай «Мелодия[ru]» ў 1971 годзе.

Хуткія факты Ты мне вясною прыснілася, музычны альбом Песняры ...
Remove ads

Гісторыя стварэння

Альбом быў запісаны на студыі «Мелодия» ўсяго за 8 гадзін, гукарэжысёр запісу — Аляксандр Штыльман. Агульны тыраж вінілавых выданняў альбома — 4 мільёна экземпляраў.

Спіс кампазіцый

Больш інфармацыі Бок 1, № ...
Больш інфармацыі Бок 2, № ...
Remove ads

Удзельнікі запісу

Крытыка

Паводле меркавання музычнага крытыка Зміцера Падбярэзскага, альбом вывеў беларускамоўную песню ў лідары савецкай эстрады:

" Альбом насамрэч быў шмат у чым незвычайны для савецкай эстрады. Нясьмелыя спробы апрацовак народных песень у сучасным ключы ўжо сустракаліся, аднак ніхто, бадай, раней за Мулявіна не адважыўся гэтак сьмела спалучаць народную стыхію з актуальнымі на той час стылёвымі тэндэнцыямі рок-музыкі, не ставіў народныя мэлёдыі на такія акцэнтаваныя рытмовыя рэйкі. Плюс шматгалосьсе, якое вельмі хутка зробіцца проста фірмовым знакам калектыву.
Зміцер Падбярэзскі
"

Паводле меркавання музычнага журналіста Сяргея Будкіна:

" Гэты альбом стварыў іншую Беларусь і шмат у каго нарадзіў тую Сапраўдную любоў да краіны. Ды пашану да сапраўднай музыкі, выкананай па-беларуску, без той навязьлівай савецкай дэкаратыўнасьці. Пра геніяльнасьць альбому сьведчыць яшчэ яго абсалютная своечасовасьць у сусьветным музычным кантэксьце, хоць цяжка даць веры, што Мулявін меў магчымасьць пазнаёміцца з тагачаснымі апошнімі здабыткамі шоў-індустрыі.
Сяргей Будкін
"
Remove ads

Зноскі

  1. Песняры "Песняры" (I) (руск.). experty.by (11 чэрвеня 2008). Праверана 5 чэрвеня 2021.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads