Уладзімір Васілевіч Тугай

беларускі гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Васілевіч Туга́й (7 мая 1951(1951-05-07)[1], Нароўля, Палеская вобласць[2]13 кастрычніка 2024(2024-10-13)[3][2]) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2003).

Хуткія факты Уладзімір Васілевіч Тугай, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 7 мая 1951 года ў Нароўлі.

У 1976 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут, потым працаваў у інстытуце. У 1976—1982 гадах — сакратар камітэта камсамола, у 1982—1988 гадах — намеснік дэкана гістарычнага факультэта, у 1988—1991 гадах — сакратар парткама, у 1991—2005 гадах — дэкан гістарычнага факультэта, у 2005—2015 гадах[4] — загадчык кафедры гісторыі старажытных цывілізацый і сярэднявечча Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

З 2016 года — загадчык цэнтра ўсеагульнай гісторыі і міжнародных адносін Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[5]. Пасля таго як кіраўніцтва Інстытута гісторыі НАН Беларусі вырашыла не працягваць працоўныя кантракты з гісторыкамі Міколам Волкавым, Алесем Жлуткам, Кацярынай Крывічанінай, Таццянай Папоўскай, Андрэем Радаманам, Аляксеем Шаландам і Уладзімірам Шыпілам, якія адкрыта выступілі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, пераследу палітычных апанентаў, збіцця і катаванняў пратэстоўцаў, Уладзімір Тугай разам з іншымі калегамі вырашыў не працягваць свой кантракт з Інстытутам, які скончыўся 31 снежня 2020 года[6].

Памёр 13 кастрычніка 2024 года[7].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Даследаваў гісторыю Беларусі, нацыянальных меншасцей Беларусі — латышоў, літоўцаў, палякаў і немцаў. Адзін з аўтараў кнігі «Дзе песні з Даўгавы гучалі» (1992, з А. Галавачом), падручнікаў і навучальных дапаможнікаў.

Бібліяграфія

  • Тугай, У. В. Польскія нацыянальныя Саветы на Беларусі (20—30 гг. XX ст.) / У. В. Тугай, В. М. Фамін) // Гісторыя Беларусі: Вуч. дапам. для студэнтаў гіст. факультэтаў. Мн., 1994.
  • Тугай, У. В. Літоўскі этнас на Беларусі (літоўскія нацыянальныя Саветы ў 20—30 гг. XX ст.) / У. В. Тугай // Пытанні гісторыі, метадалогіі і методыкі выкладання. Мн., 1998.
  • Тугай, В. В. Немецкий этнос в Белоруссии (вторая половина XIX — 30-е гг. XX в.) / В. В. Тугай // Гісторыя: прабл. выкладання. 1998. № 1.
  • Тугай, У. В. Латышы на Беларусі / У. В. Тугай. — Мн.: Ул. Скакун, 1999. — 133 с.
  • Тугай, У. В. Этнічныя групы ў Латгаліі (XVI—XVIII стст) / У. В. Тугай. — Мн., 2001.
  • Тугай, У. В. Арганізацыя сістэмы адукацыі і асветніцкая дзейнасць улад у Віцебскай Латгаліі (канец XVIII—XIX ст.) / У. В. Тугай. — Мн.. 2002.
  • Тугай, У. В. Чырвоны Мазыранін / У. В. Тугай. — Мінск: Бел. навука, 2022. — 187 с.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads