Уладзімір Мікалаевіч Сукачоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Мікалаевіч Сукачоў
Remove ads

Уладзімір Мікалаевіч Сукачоў (руск.: Владимир Николаевич Сукачёв; 26 мая (7 чэрвеня) 1880, сяло Аляксандраўка, Харкаўская губерня — 9 лютага 1967, Масква) — расійскі і савецкі геабатанік, лесавод і географ. Доктар біялагічных навук (1934). Акадэмік АН СССР (1943). Герой Сацыялістычнай Працы (1965). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1965).

Хуткія факты Уладзімір Мікалаевіч Сукачоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сяле Аляксандраўка Харкаўскай губерні (зараз у Харкаўскай вобласці Украіны). У 1898 годзе скончыў Харкаўскае рэальнае вучылішча, у 1902 годзе — Санкт-Пецярбургскі лясны інстытут. Быў пакінуты ў інстытуце асістэнтам пры кафедры батанікі, з 1906 г. выкладчык. У 1905 годзе знаходзіўся ў навуковай камандзіроўцы ў Заходняй Еўропе, у 1909—1912 гадах выканаў некалькі навуковых экспедыцый на Урал, у Якуцію і Забайкалле. У 1911—1918 гадах выкладаў на Вышэйшых геаграфічных курсах. У 1912—1918 гадах на пасадзе малодшага батаніка Батанічнага музея Акадэміі навук. У 1914 годзе арганізаваў і ўзначаліў станцыю па вывучэнню лугавой расліннасці Наўгародскай губерні.
У 1918—1939 гадах У. М. Сукачоў загадчык аддзяленнем ляснога аддзела Сельскагаспадарчага вучонага камітэта. Адначасова ў 1918—1925 гадах прафесар Геаграфічнага інстытута, у 1919—1941 гадах прафесар і загадчык кафедры Ленінградскага лесатэхнічнага інстытута, у 1925—1941 гадах. загадчык кафедры геабатанікі Ленінградскага ўніверсітэта.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны У. М. Сукачоў жыў у Свярдлоўску, працаваў загадчыкам кафедры біялагічных навук Уральскага лесатэхнічнага інстытута. У 1944 годзе У. М. Сукачоў пераехаў у Маскву. У 1944—1948 гадах прафесар і загадчык кафедры дэндралогіі і сістэматыкі раслін Маскоўскага лесатэхнічнага інстытута. У 1944 годзе займаўся стварэннем Інстытута лесу АН СССР, якім кіраваў да 1959 года. У 1946 годзе арганізаваў кафедру батанічнай геаграфіі ў Маскоўскім універсітэце імя М. В. Ламаносава, якой кіраваў да 1953 года.
У 1958—1962 гадах У. М. Сукачоў дырэктар Лабараторыі лесазнаўства АН СССР, намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення біялагічных навук АН СССР, у 1962—1966 гадах старшы навуковы супрацоўнік і з 1964 года загадчык лабараторыяй у Батанічным інстытуце АН СССР (Ленінград).

Remove ads

Навуковая дзейнасць

У. М. Сукачоў аўтар больш за 500 навуковых прац па фітацэналогіі, лесазнаўстве, геаграфіі, сістэматыцы і селекцыя раслін. Распрацаваў тэорыю і методыку лясной тыпалогіі. Адзін са стваральнікаў навукі біягеацэналогіі. У 1948 годзе ўзначаліў правядзенне навукова-даследчых работ па ахоўнаму лесаразвядзенню ў Валгаградскай і Варашылаўградская абласцях, Казахстане і Калмыкіі.

Быў рэдактарам выданняў: «Ботаничесий журнал», «Бюллетень Московского общества испытателей природы: Отдел биологический», «Лесоведение».

Сярод апублікаваных прац У. М. Сукачова:

• Растительные сообщества, 4 изд. — М.— Л., 1928.
Remove ads

Узнагароды

Памяць

• Імя У. М. Сукачова прысвоена Інстытуту лесу РАН.
• У гонар вучонага названыя 18 відаў раслін.
• Залаты медаль АН СССР імя У. М. Сукачова.

Зноскі

1. https://plants.jstor.org/stable/10.5555/al.ap.person.bm000330992 Праверана 7 кастрычніка 2021.
2. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.

3. Манойленко К. В. В.Н. Сукачев и И.П. Бородин: письма ученика к учителю, V.N. Sukachev and I.P. Borodin: Correspondence Relations // Историко-биологические исследования — 2012. — Т. 4, вып. 2. — С. 96–106. — ISSN 2076-8176; 2500-1221

4. Голуб В. Б. Утраченная в СССР концепция «подвижного равновесия», The Lost Concept of «Dynamic Balance» in the USSR // Историко-биологические исследования — 2017. — Т. 9, вып. 1. — С. 40–67. — ISSN 2076-8176; 2500-1221

5. Рихтер Я. А., Глебов М. П., Рихтер Т. Я. Дорога в будущее: К истории кружка «Маленьких ботаников», The Road to the Future: the History of “The Little Botanists” Society // Историко-биологические исследования — 2018. — Т. 10, вып. 4. — С. 8–38. — ISSN 2076-8176; 2500-1221doi:10.24411/2076-8176-2018-11975

6. Федотова А. А. Юбилеи Николая Вавилова в меняющихся политических контекстах, Remembering Nikolai Vavilov under Changing Political Contexts // Историко-биологические исследования — 2015. — Т. 7, вып. 2. — С. 67–80. — ISSN 2076-8176; 2500-1221

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads