Фаіна Георгіеўна Ранеўская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фаіна Георгіеўна (Рыгораўна) Ранеўская (пры нараджанні Фаіна Гіршаўна Фельдман; 15 (27) жніўня 1896, Таганрог — 19 ліпеня 1984, Масква) — савецкая актрыса тэатра і кіно, народная артыстка СССР (1961), тройчы лаўрэат Сталінскай прэміі (1949, 1951, 1951).
Remove ads
Біяграфія
У «Кнізе для запісу спалучэння шлюбаў паміж яўрэямі на 1889» Таганрогскі рабін Зэльцэр зарэгістраваў шлюб мешчаніна мястэчка Смілавічы Ігуменскага павета Мінскай губерні Гірша Хаімавіча Фельдмана і дзяўчыны — лепельскай мяшчанкі Віцебскай губерні Мількі Рафаілаўны Загавайлавай. Гэта здарылася 26 снежня 1889 года. Гіршу было 26 гадоў, Мільцы — 17.
Праз шэсць з паловай гадоў, 27 жніўня 1896 г., у сям’і Фельдманаў нарадзілася дзяўчынка Фані (Фаіна). Акрамя яе ў сям’і ўжо было двое старэйшых сыноў і дачка Ізабэла. У юнацтве Фаіна вельмі зайздросціла прыгажосці сваёй сястры, і ў будучыні ўсіх прыгожых дзяўчат яна называла «фіфамі».
Скончыла Таганрогскую Марыінскую жаночую гімназію. Захаплялася тэатрам з 14 гадоў.
Remove ads
Фільмаграфія
- 1. 1934 — Пампушка — Спадарыня Луазо Кес * 2.1937 — Дума пра казака Голоту — Пападдзя
 - 3. 1939 — Памылка інжынера Кочына — Іда Гурэвіч, жонка краўца
 - 4. 1939 — Падкідыш — Ляля
 - 5. 1939 — Чалавек у футарале — жонка інспектара гімназіі
 - 6. 1940 — Каханая дзяўчына — Маня, цётка Дабракова
 - 7. 1941 — Мара — Роза Скараход
 - 8. 1941 — Як пасварыўся Іван Іванавіч з Іванам Нічыпаравічам — Гарпіна
 - 9. 1942 — Аляксандр Пархоменка — тапёрка
 - 10. 1943 — Новыя прыгоды Швейка («Салдацкая казка») — цётачка Адэль
 - 11. 1943 — Тры гвардзейцы («Родныя берагі») — Соф’я Іванаўна, дырэктар музея
 - 12. 1944 — Вяселле — Настасся Цімафееўна, маці нявесты
 - 13. 1945 — Нябесны ціхаход — прафесар медыцыны
 - 14. 1945 — Слон і вяровачка — бабуля
 - 15. 1947 — Вясна — Маргарыта Львоўна
 - 16. 1947 — Папялушка — Мачыха
 - 17. 1947 — Радавы Аляксандр Матросаў — ваенны ўрач
 - 18. 1949 — Сустрэча на Эльбе — місіс Мак-Дэрмат
 - 19. 1949 — У іх ёсць Радзіма — фраў Вурст
 - 20. 1958 — Дзяўчына з гітарай — Зоя Паўлаўна Свірысцінская
 - 21. 1960 — Асцярожна, бабуля! — бабуля
 - 22. 1960 — Драма (кароткаметражны) — Мурашкіна
 - 23. 1963 — Так і будзе (тэлеспектакль)
 - 24. 1964 — Лёгкае жыццё — Маргарыта Іванаўна, «Каралева Марго»
 - 25. 1964 — Кнот № 25 — Варажбітка ў сюжэце «Карты не хлусяць»
 - 26. 1964 — Кнот № 33 — грамадзянка Піскунова ў сюжэце «Не паеду»
 
Remove ads
Зноскі
- Bibliothèque nationale de France Faina Grigorʹevna Ranevskaâ // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
 
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads


