Флор Данатавіч Манцэвіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Флор Данатавіч Манцэвіч, у некаторых крыніцах Фларыян (30 жніўня 1890, вёска Іказнь, Браслаўскі раён Віцебскай вобласці— 30 ліпеня 1941, Полацк) — беларускі педагог, грамадскі дзеяч.

Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацька — удзельнік паўстання 1863 года. Скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю (1910). Настаўнічаў у Дзвінскім павеце Віцебскай губерні.
Збіраў беларускі песенны і музычны фальклор, займаўся музыкай, дасылаў карэспандэнцыі ў газету «Наша Ніва» (псеўданім Якім Пярэчка). У іх абараняў годнасць селяніна, выступаў супраць нацыянальнага прыгнёту.
У Першую сусветную вайну санітар пры шпіталях.
Ад 1917 года ўдзельнічаў у арганізацыі школьнага навучання на радзіме, з 1923 года настаўнік у польскай пачатковай школе на Браслаўшчыне і Міёршчыне. Выступаў за адкрыццё беларускіх школ у Заходняй Беларусі.
Член Таварыства беларускай школы.
Першы настаўнік народнага артыста СССР Генадзя Іванавіча Цітовіча.[1][2]
З далучэннем Заходняй Беларусі да БССР удзельнічаў у стварэнні новай сістэмы народнай адукацыі. У Друі ўзначальваў курсы па перападрыхтоўцы настаўнікаў беларускіх школ, працаваў настаўнікам у вёсцы Малая Кавалеўшчына Міёрскага раёна.
Дэпутат Народнага сходу Заходняй Беларусі (28.—30.10.1939, Беласток), член яго Паўнамоцнай камісіі для прадастаўлення Дэкларацыі аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў БССР на 5-ю нечарговую сесію Вярхоўнага Савета СССР. Дакладчык на сходзе па пытанні «Аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад Беларускай ССР».
У пачатку нацысцкай (нямецкай) акупацыі Беларусі па даносе арыштаваны гітлераўцамі і пасля катаванняў расстраляны. Дакладнае месца смерці і пахавання невядомыя, ёсць не пацверджаныя звесткі, што загінуў у Полацку.
Remove ads
Зноскі
- Г.И.Цитович. Мой первый учитель // Люди Нарочанского края. Воспоминания участников революционной борьбы и Великой Отечественной войны. — Мн.: Беларусь, 1975. — С. 94-101. — 592 с. — 75 000 экз.
- Страницы истории Архівавана 4 лютага 2016. (руск.) // Сайт Мёрскага райвыканкама
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads