Франц Гальдэр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Франц Гальдэр
Remove ads

Франц Га́льдэр (ням.: Franz Halder; 30 чэрвеня 1884, Вюрцбург — 2 красавіка 1972, Ашаў) — ваенны дзеяч Германіі, генерал-палкоўнік (1940). Начальнік Генеральнага штаба Сухапутных войскаў (1938—1942).

Хуткія факты Франц Гальдэр, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і ваеннаслужачага, сын генерал-маёра. У 1902 годзе паступіў на службу ў войска, у 1904 г. вылучаны ў лейтэнанты. У 1914 годзе скончыў Баварскую ваенную акадэмію. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, служыў у штабах рознага ўзроўню, быў узнагароджаны Жалезным крыжам 1-га і 2-га класаў. Пасля дэмабілізацыі нямецкай арміі застаўся ў рэйхсверы. У 1923—1924 гадах камандаваў батарэяй 7-га артылерыйскага палка, затым у штабе 7-й дывізіі і ваеннай акругі. З 1926 года — обер-кватэрмайстрам ваеннага кіравання. З жніўня 1931 начальнік штаба 6-га ваеннай акругі. З кастрычніка 1934 — камандуючы артылерыяй 7-й дывізіі, з кастрычніка 1935 года камандзір 7-й дывізіі. З кастрычніка 1937 другі, а з лютага 1938 — першы обер-кватэрмайстар Генштаба Сухапутных войскаў. 27 жніўня 1938 года стаў начальнікам Генеральнага штаба Сухапутных войскаў замест Людвіга Бека. У верасні 1942 гады Гітлерам быў зняты з гэтай пасады ў сувязі з правалам стратэгіі нямецкага камандавання ў бітве на Волзе і Паўночным Каўказе.

Гальдэр быў прысвечаны ў 1938 і 1939 гадах у планы змоўшчыкаў, якія хацелі скінуць гітлераўскі рэжым шляхам ваеннага перавароту для таго, каб пазбегнуць уключэння Германіі ў вайну.

Remove ads

Зноскі

  1. Franz Halder // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  2. Franz Halder // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3407324'></a>
  3. Гальдер Франц // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads