Францішак Леапольдавіч Вярэнька

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Францішак Леапольдавіч Вярэнька (15 сакавіка 1862, маёнтак Пуцілкавічы, цяпер вёска ва Ушацкім раёне, Віцебская вобласць — 4 сакавіка 1892) — беларускі археолаг і краязнавец[1].

Хуткія факты Францішак Леапольдавіч Вярэнька, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў гімназію ў Мінску (1881 г.), Варшаўскі ўніверсітэт (1887 г.). У 1886 г. за навуковую працу па народнай медыцыне ўзнагароджаны залатым медалём. Запісваў легенды і паданні роднага краю. У ваколіцы в. Пуцілкавічы выявіў 9 гарадзішчаў жалезнага веку (каля вёсак Гваздв, Вялікія Бірукі) і каля 50 курганных могільнікаў, селішчы каля вёсак Малыя Дольцы і Афераўшчына; у курганна-жальнічным могільніку раскапаў 36 пахаванняў[1].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Рукапісы прац пра гэтыя даследаванні «Курганы ў Пуцілкавічах» і «Курганы і два дагістарычныя пасяленні ў Пуцілкавічах», археалагічныя карты і частка раскопак зберагаюцца ў Археалагічным музеі Кракава  (польск.)[1].

Зноскі

  1. Веренько Франциск // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 110. — 737 с.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads