Фрэдэрык X

кароль Даніі з 2024 года From Wikipedia, the free encyclopedia

Фрэдэрык X
Remove ads

Фрэдэрык X (дацк.: Frederik André Henrik Christian; нар. 26 мая 1968 года) — кароль Даніі з 14 студзеня 2024 года.

Хуткія факты манарх Даніі, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

Па бацькоўскай лініі належыць да французскага графскага дому Лабард дэ Манпеза. Па мацярынскай лініі належыць да дынастыі Глюксбургаў. Кароль Фрэдэрык — сын дацкай каралевы Маргрэтэ II і прапраўнук брытанскай каралевы Вікторыі.

Вывучаў паліталогію ў Орхускім універсітэце, з 1992 па 1993 гады вучыўся ў Гарвардскім універсітэце, у лютым 1995 года атрымаў навуковую ступень кандыдата палітычных навук. У 1994 годзе стажыраваўся ў місіі Даніі пры ААН у Нью-Ёрку. З кастрычніка 1998 па кастрычнік 1999 года быў першым сакратаром пасольства Даніі ў Парыжы. Служыў у дацкай арміі, у авіяцыі і на флоце. У прыватнасці, служыў у элітным падраздзяленні вадалазаў. З 2004 года — капітан-камандуючы флотам, падпалкоўнік арміі і авіяцыі. Удзельнічаў у палярнай экспедыцыі «Сірыус-2000».

З 22 лютага 2023 года па 16 красавіка 2023 года з’яўляўся часовым рэгентам пры сваёй маці, каралевы Маргрэтэ II, якая перанесла складаную аперацыю на спіне.

У навагоднім звароце 31 снежня 2023 года каралева Маргрэтэ II абвясціла аб сваім адрачэнні. 14 студзеня 2024 года, у дзень 52-й гадавіны пачатку свайго праўлення, Маргрэтэ II адраклася ад прастола на пасяджэнні Дзяржаўнай рады ў палацы Крысціянсборг. Пасля гэтага на балконе палаца прэм’ер-міністр Метэ Фрэдэрыксен абвясціла Фрэдэрыка X новым каралём Даніі.

14 мая 2004 года тады яшчэ наследны прынц Фрэдэрык ажаніўся з аўстралійкай Мэры Элізабэт Дональдсан, якая ў дзень вяселля атрымала тытул кронпрынцэсы Даніі. 15 кастрычніка 2005 года ў наследнага прынца і прынцэсы нарадзіўся сын, прынц Крысціян Вальдэмар Анры Джон, які з’яўляецца цяпер першым у чарзе на дацкі трон. Яго хрышчэнне адбылося 21 студзеня 2006 года ў палацавай капліцы Крысціянсборга. 21 красавіка 2007 года ў наследнага прынца Фрэдэрыка і кронпрынцэсы нарадзілася дачка, прынцэса Ізабэла Генрыета Інгрыд Маргрэтэ. Яна была ахрышчана 1 ліпеня 2007 года ў царкве палаца Фрэнсборг. 8 студзеня 2011 года ў прынца і прынцэсы нарадзіліся яшчэ хлопчык і дзяўчынка — прынц Вінцэнт Фрэдэрык Мінік Аляксандр і прынцэса Жазэфіна Сафія Івала Мацільда.

Remove ads

Зноскі

1. dánský korunní princ Frederik, // The Fine Art Archive — 2003.

2. Lundy D. R. Frederik André Henrik Christian, Crown Prince of Denmark // The Peerage

3. The Royal House Праверана 28 верасня 2022.
4. Lundy D. R. The Peerage

5. Catalog of the German National Library Праверана 27 снежня 2024.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads