Хмяльніцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хмяльні́цкі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Хмяльнік.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Палоўскі сельсавет у складзе Мяжанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Палова. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Мяжанскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Суражскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Хмяльніцкі, цэнтр перанесены ў вёску Хмяльнік[1]. 12 мая 1959 года ў склад Шабраўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Аляксеева, Баркі, Новае Масцішча і Палавейскае)[2]. З 20 студзеня 1960 года ў Езярышчанскім раёне, з 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. 3 ліпеня 1970 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Шабраўскага сельсавета[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Хмяльніцкага сельсавета 33 населеныя пункты[4]. 7 жніўня 1979 года скасаваны вёскі Варылкі (злілася з вёскай Свабода), Гарэліца, Сачнёва (зліліся з вёскай Лыськава), Марозаўцы (злілася з вёскай Селязні), Панізоўе, Плоскаш (зліліся з вёскай Вірок), Пуды (злілася з вёскай Бярозаўка), Трасцё (злілася з вёскай Забарочча)[5], у 1987 годзе вёскі Бярозаўка і Шапеча[6]. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Мяжанскага сельсавета[7].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 вёсак: Азёркі, Альхавец, Аляксеева, Баркі, Бярозаўка, Вірок, Двухполле, Забарочча, Зімнік, Карабы, Лыськава, Палавейскае, Савецкая, Свабода, Селязні, Ствалкова, Украішча, Хацейка, Хмяльнік.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads