Хізоўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хізо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Хізы.
Утвораны 30 снежня 1927 года як Хізоўскі нацыянальны рускі сельсавет у складзе Веткаўскага раёна Гомельскай акругі БССР шляхам аб’яднання тэрыторыі скасаваных Хізава-Гарыстаўскага і Хізава-Гуцкага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. У 1935 годзе рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 12 лютага 1935 года ў складзе Свяцілавіцкага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 17 снежня 1956 года ў складзе Веткаўскага раёна, з 25 снежня 1962 года — Гомельскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Веткаўскага раёна. У 1966 годзе ў склад сельсавета з Беседскага сельсавета перададзена вёска Новаіванаўка[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 6 населеных пунктаў[2]. 28 студзеня 1991 года Хізоўскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Рэчкаўскага сельсавета.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads