Целяханскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Целяханскі сельсавет
Remove ads

Целяха́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — Целяханы. Апроч гарадскога пасёлка Целяханы на тэрыторыі сельсавета знаходзяцца аграгарадок Горталь і вёскі Бабровічы, Вулька Целяханская, Выганашчы, Глінішча, Краглевічы і Соміна.

Хуткія факты Целяханскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Целяханскага раёна Пінскай вобласці. 17 лістапада 1948 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бабровіцкага сельсавета, 16 ліпеня 1954 года — скасаванага Краглевіцкага сельсавета[1]. 6 снежня 1956 года сельсавет скасаваны, яго населеныя пункты (вёскі Вулька-Целяханская і Краглевічы) перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Целяханскага пассавета[2].

З 1956 па 2013 год існаваў Целяханскі пасялковы савет. 16 сакавіка 1987 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Гортальскага сельсавета з вёскамі Вулька, Горталь і Соміна[3]. 26 чэрвеня 2013 года Целяханскі пассавет пераўтвораны ў сельсавет і ўзбуйнены праз далучэнне Выганашчанскага сельсавета з вёскамі Бабровічы і Выганашчы[4].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва паводле перапісу 2009 года (5 населеных пунктаў, без Целяханаў) — 2343 чалавекі[5], з іх 98,5 % — беларусы, 0,8 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года 98 населеных пунктаў) — 6227 чалавек[7].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads