Цеменіца (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Це́меніца, Цяменіцавозера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дзіва, у напрамку на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля вёсак Суша і Двор Суша.

Хуткія факты Цеменіца, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні 1,07 км². Даўжыня 2,21 км, найбольшая шырыня 0,87 км. Даўжыня берагавой лініі 6,2 км. Найбольшая глыбіня 20,2 м, сярэдняя 8,8 м. Аб'ём вады ў возеры 9,46 млн. м³. Плошча вадазбору 105,4 км².
Катлавіна возера падпруднага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй ад 6—9 да 11—15 метраў. Заходнія і ўсходнія схілы катлавіны стромкія з тэрасамі вышынёй да 2 метраў. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі высокія. Дно возера складанай будовы з глыбокімі ямамі. Глыбіні да 2 м займаюць каля 18 % плошчы. Літаральная зона пясчаная. Да 70 % плошчы дна возера выслана крэменязёмістым сапрапелем. У паўднёвай частцы возера невялікі востраў[1].
Возера мезатрофнае, слабапраточнае. На поўдні выцякае пратока ў возера Астраўкі, на захадзе ўпадае пратока з возера Ліпна, на ўсходзе з возера Любіцына[1]. Упадаюць ручаі і меліярацыйныя каналы.
Надводная расліннасць распаўсюджана да глыбіні 1,7 м, падводная да глыбіні 3 м.

У возеры водзяцца рапушка, судак, мянтуз, лешч, акунь, шчупак, краснапёрка, плотка і іншыя рыбы.

Remove ads

Зноскі

  1. Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. Мн.: Белкартография, 2009. 3 000 экз. (руск.)

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads