Чорнагалоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чорнагалоў
Remove ads

Чорнагалоў[1], Чорнагаловік (Prunella)[2] — род кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Чорнагалоў буйнакветны (Prunella grandiflora)

Шматгадовыя травяністыя расліны з паўзучым карэнішчам і прамастойнымі або прыўзнятымі, часам галінастымі, сцёбламі. Кветкі сабраныя ў несапраўдныя кальчакі, утвараючыя густыя коласападобныя верхавінкавыя суквецці. Плод — арэшак.

Арэал

Налічвае каля 7[3] (12[4]) відаў, пашыраных ва ўмераных і субтрапічных раёнах Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі 2 віды: чорнагалоў буйнакветны (Prunella grandiflora) і чорнагалоў звычайны, або гарлянка (Prunella vulgaris)[2]. Сустракаюцца расліны на незабалочаных лугах, у лясах, хмызняках, на берагах вадаёмаў і ўздоўж дарог[3].

Выкарыстанне

Лекавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 105. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.  583 с., іл. 10 000 экз.
  4. Чорнагалоў: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads