Чырвоны штраль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Чырвоны штраль» — шосты студыйны альбом беларускага гурта Крамбамбуля. Альбом стаў даступны для праслухоўвання і бясплатнай запампоўкі 14 кастрычніка 2015 года на мульцілэйбле «Пяршак» інтэрнэт-часопіса 34mag.net. Па словах Лявона Вольскага гэта развітальны альбом Крамбамбулі, пасля якога група «сыдзе ў лясы і зоймецца партызанскай дзейнасцю»[1].
Remove ads
Пра альбом
Альбом «Чырвоны штраль» названы ў гонар аднайменнага кафэ, якое існавала ў пачатку XX стагоддзя ў Вільні. У гэтым кафэ любілі бываць прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі. Сярод гасцей установы былі ў тым ліку Янка Купала і браты Луцкевічы. У гэтым кафэ таксама адбываюцца падзеі адной з песень альбома[2][3]. Існуе легенда, што ў 1916 годзе менавіта ў гэтым кафэ адбылася сустрэча Луцкевічаў з прадстаўнікамі польскіх і літоўскіх колаў, пасля якой браты прыйшлі да высновы, што трэба арыентавацца не на аднаўленне Рэчы Паспалітай або Вялікага княства Літоўскага, а на стварэнне незалежнай Беларусі, што яны і паспрабавалі ажыццявіць у 1918 годзе пад сцягам БНР[4].
Альбом запісваўся ў 2014-2015 гадах у Вільні на студыі Ymir Audio, дзе перад гэтым быў запісаны сольны альбом Лявона «Грамадазнаўства». Саўнд-прадзюсарам таксама выступіў нарвежац Снорэ Бергеруд[1].
30 верасня 2015 года група прадставіла публіцы першую песню з альбома «То ня дудка». «За сваю гісторыю „Крамбамбуля“ была гламурнай, была дурняватай, а зараз сітуацыя прымусіла нас стаць больш сур'ёзнымі. Гэтая песня будзе адкрываць альбом, бо гэта кшталту прадмовы, уводзінаў у тэму. Яна аб тым, што сёння мы ладзім аттапырку, а заўтра, магчыма, трэба будзе ісці змагацца за родны край», — растлумачыў Лявон Вольскі[5]. Адначасова з выхадам альбома 14 кастрычніка выйшаў відэакліп на песню «Каб мы калі каму чаго», які зняў рэжысёр і даўні сябра гурта Мацвей Сабураў[3].
На альбоме 12 кампазіцый. Апроч іншага, альбом уключае кавер-версію песні «Партызанская» гурта N.R.M. з альбома «Одзірыдзідзіна» 1996 года. Гэтая песня была першым сур'ёзным хітом N.R.M.[6] Песня «Я страляў у міліцыянта» ўяўляе сабой вольнае пераасэнсаванне песні Боба Марлі «I Shot the Sheriff»[7].
Паколькі Крамбамбуля ўваходзіла ў неафіцыйны спіс забароненых у Беларусі музыкаў, канцэрт-прэзентацыя новага альбома прайшла ў Вільні 7 лістапада 2015 года. Як звычайна ў падобных выпадках амбасада Літвы выдавала бясплатныя візы на некалькі дзён для грамадзян Беларусі пры прад'яўленні квітка на канцэрт[3][8].
Remove ads
Трэкліст
- Словы: Лявон Вольскі
- Музыка: Лявон Вольскі, Алесь-Францішак Мышкевіч (4), Павел Аракелян (7)
Remove ads
Удзельнікі запісу
- Лявон Вольскі — вакал, гітара
- Павел Аракелян — вакал, клавішы, саксафон, флейта
- Алесь-Францішак Мышкевіч — вакал, бас-гітара
- Павел Трыпуць — гітара
- Павел Мамонаў — ударныя, перкусія
- Андрэй Якубчык — вакал, труба
- Сіндрэ Скее — гітара (11)
- Снорэ Бергеруд — гітара, бас (11)
- Алег Гарус — гітара, укулеле (12)
- Саўнд-прадзюсар — Снорэ Бергеруд, Ymir Audio (2014-2015)
- Запіс і звядзенне (11): Зміцер Галадко, FORZ
- Мастэрынг — Джэймі Гомэс, Orgone Studios
- Дызайн — Ігар Назаранка
Рэцэнзіі
Прафесійнымі крытыкамі альбом быў сустрэты пазітыўна, на сайце Experty.by яго сярэдні бал 8,5 з 10. Большасць экспертаў сышлося ў меркаванні, што гэта альбо лепшы, альбо адзін з лепшых альбомаў групы. Таксама ўсе адзначылі змяненне тэматыкі песень. Яна стала больш сур'ёзнай, група у гэтай працы адышла ад сваёй звычайнай застольна-алкагольнай лірыкі.
Што ж тычыцца партызанскай тэмы альбома, то Ягор Цывілька адзначыў: «Тэма партызанкі на „Чырвоным штралі“ раскрываецца без маралізатарства і гераізацыі барацьбы. Усё, як у жыцці, дзе вайна і смерць суіснуюць з каханнем, танцамі і смехам. У выніку героі песень успрымаюцца выпуклымі, жывымі, нармальнымі людзьмі, а не шаблоннымі барацьбітамі з плакатаў і фільмаў».[9]
Remove ads
Зноскі
- «Чырвоны штраль» — развітальны альбом «Крамбамбулі» на 34mag(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2017. Праверана 10 чэрвеня 2017.
- «Чырвоны Штраль»: премьера прощального альбома «Крамбамбули» Архівавана 16 кастрычніка 2015.
- «Крамбамбуля» презентует в Вильнюсе последний альбом Архівавана 29 кастрычніка 2015.
- «Крамбамбуля» показала первую песню из последнего альбома Архівавана 3 лістапада 2015.
- Фоторепортаж: Крамбамбуля сыграла последний концерт Архівавана 6 сакавіка 2017.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads