Шлёмнік звычайны
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шлёмнік звычайны[1], Шлёмнік каўпаканосны[2] (Scutellaria galericulata) — від кветкавых раслін роду Шлёмнік (Scutellaria) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—75[1] см, з доўгім галінастым карэнішчам. Сцябло прамое або ўзыходнае, чатырохграннае, простае або галінастае, апушанае пераважна па рэбрах. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, падоўжана-яйцападобнай формы, гародчата-зубчастае па краі, з вострай верхавінкай, апушанае, на кароткіх чаранках. Кветкі сіне-фіялетавага колеру з адценнямі, на кароткіх кветаножках у пазухах сярэдніх і верхніх лістоў і ўтвараюць рыхлае суквецце. Плод — чатырохарэшак.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Святлолюбівая і ценевынослівая расліна[3]. Гіграфіт і мезатроф[3]. Расце на вільготных і забалочаных лугах, балотах, у пойменных і забалочаных лясах, прыбярэжных і пойменных хмызняках, па берагах вадаёмаў.
выкарыстанне
Лекавая[3][1], фарбавальная і дэкаратыўная[3] расліна.
Сінонімы
- Cassida galericulata (L.)
- Scop.Scutellaria adamsii Spreng.
- Scutellaria epilobiifolia A.Ham.
- Scutellaria epilobiifolia f. albiflora Fernald
- Scutellaria epilobiifolia f. rosea Fernald
- Scutellaria galericulata f. albiflora Millsp.
- Scutellaria galericulata var. epilobiifolia (A.Ham.) Jordal
- Scutellaria galericulata var. glaberrima Benth.
- Scutellaria galericulata var. humilis Tinant
- Scutellaria galericulata var. pauciflora (Pant.) Nyman
- Scutellaria galericulata var. pubens Crép.
- Scutellaria galericulata f. rosea E.L.Rand & Redfield
- Scutellaria pauciflora Pant.
Remove ads
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 119. — 160 с. — 2 350 экз.
- Шлемник обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads