Шылавіцкі сельсавет (Ваўкавыскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Шы́лавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Шылавічы.

Хуткія факты Шылавіцкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Талькаўскага сельсавета[1]. У 1966 годзе ў склад сельсавета з Мсцібаўскага сельсавета перададзены вёскі Агароднікі, Алекшыцы, Леснікі, Шусцікі[2]. 26 верасня 2006 года ў склад Гнезнаўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Агароднікі, Алекшыцы, Кукалкі, Леснікі, Раднікі, Талькаўцы, Шусцікі)[3].

Размешчаны ў заходняй частцы Ваўкавыскага раёна. Адміністрацыйны цэнтр сельскага савета — аграгарадок Шылавічы размешчаны ў 3 км ад аўтамабільнай трасы ВаўкавыскГродна, 21 км ад Ваўкавыска, 90 км ад Гродна, 10 км ад бліжэйшага чыгуначнага прыпынку Андрэевічы.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 986 чалавек[4], з іх 76,8 % — палякі, 20,2 % — беларусы, 2,0 % — рускія, 0,8 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 794 чалавекі[6].

Remove ads

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня, 3 і 20 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads