Шылавічы (Ваўкавыскі раён)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шылавічы (Ваўкавыскі раён)map
Remove ads

Шы́лавічы[1] (трансліт.: Šylavičy, руск.: Шиловичи) — аграгарадок у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Шылавіцкага сельсавета. Насельніцтва 764 чал. (2012).

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Стары касцёл

Упершыню Шылавічы згадваюцца ў XVI стагоддзі. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Крупскіх, Вольскіх, Весялоўскіх. У 1600 Крыштаф Вольскі фундаваў тут касцёл[2]. У 1642 Крыштаф і Аляксандра Весялоўскія перадалі мястэчка Гродзенскаму кляштару брыгітак.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Шылавічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні. Станам на 1836 у духоўным мястэчку было 13 двароў, дзейнічаў касцёл. На 1914 паселішча мела статус сяла і лічыла 36 двароў.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Шылавічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводства.

У 1939 Шылавічы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета. Станам на 1 студзеня 2004 тут было 240 двароў.

Remove ads

Насельніцтва

Інфраструктура

У Шылавічах працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Эканоміка

Цэнтр прыватнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Шылавічы-Агра».

Славутасці

Thumb
Новы касцёл

Страчаная спадчына

Thumb
Святая Сям'я. Першая палова XVII ст. З в. Шылавічы. Музей старажытнабеларускай культуры IМЭФ НАН Беларусі
  • Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1600)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Szydłowicze (3) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka (польск.). — Warszawa, 1892. S. 100.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads