Эдвард Льюіс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эдвард Льюіс (англ.: Edward B. Lewis, 20 мая 1918, г. Уілкс-Барэ, штат Пенсільванія, ЗША — 21 ліпеня 2004, Пасадэна, штат Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі вучоны ў галіне генетыкі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1995 годзе разам з Э. Вішаўсам і Х. Нюслайн-Фольхард «за адкрыцці, якія тычацца генетычнага кантролю на ранняй стадыі эмбрыянальнага развіцця».
Remove ads
Біяграфія
Льюіс нарадзіўся ў горадзе Уілкс-Барэ, штат Пенсільванія, у сям'і Лауры (народжанай Хістэд) і Эдварда Б. Льюіса. У 1939 годзе ў г. Мінеапаліс скончыў Мінесоцкі ўніверсітэт і атрымаў ступень бакалаўра ў галіне біялагічнай статыстыкі. Падчас Другой сусветнай вайны служыў у якасці метэаролага ў ВПС ЗША. З 1947 года прафесар Кембрыджскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія). З 1948 года ў Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце (прафесар біялогіі з 1956 года).
Аўтар навуковых прац па вывучэнні (на дразафіле) генетычных механізмаў рэгуляцыі ранняга эмбрыянальнага развіцця.
Доктар філасофіі (1942).
Член Амерыканскай Нацыянальнай АН, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук. Замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства.
Remove ads
Узнагароды
- 1995 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (разам з Э. Вішаўсам і Х. Нюслайн-Фольхард)
- 1992 — Прэмія Луізы Грос-Хорвіц
- 1991 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
- 1990 — Нацыянальны навуковы медаль ЗША
- 1989 — Прэмія Вольфа па медыцыне
- 1987 — Міжнародная прэмія Гайрднера
- 1983 — медаль Томаса Ханта Моргана
Зноскі
- Edward B. Lewis // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Edward B. Lewis // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2008. Праверана 24 жніўня 2018.
- NNDB — 2002.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads