Эдуард Мікалаевіч Гарачы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Эдуард Мікалаевіч Гарачы (нар. 19 кастрычніка 1936(1936-10-19), Менск[1]) — савецкі і беларускі акцёр тэатру і кіно. Заслужаны артыст Беларусі (1995). Палітычны вязень у 1960-я гады.

Хуткія факты Эдуард Гарачы, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

З 1941 да 1945 гг. з маці ў бежанстве ў Яраслаўлі. У траўні 1945 г. вярнуўся на радзіму. У 1954 г. скончыў 26-ю чыгуначную СШ у Мінску.

У 1958 г. скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача.

Арыштаваны 25 студзеня 1962 г. у будынку тэатра. Крымінальная справа Гарачага была звязана са справай Кіма Хадзеева. Паводле дадзеных следства, з 1957 г. чытаў і распаўсюджваў сярод сяброў атрыманыя з Масквы рукапісныя зборнікі і анекдоты: пародыю на гімн СССР, прозу Паўла Уліціна («Табу», «Анты-Асаркан»). Асуджаны 6 чэрвеня 1962 г. за «антысавецкую агітацыю» да 2 гадоў папраўча-працоўных лагераў. У судзе заявіў, «што быў незадаволены савецкай уладай, меркаваў, што сацыялізм будуецца на прыгнёце асобы, што савецкая прамысловасць пабудавана на прыгнёце сялян»[2].

Этапаваны ў Дубраўлаг (былы Цемнікаўскі) Мардоўскай АССР (ст. Поцьма), у лагерны пункт Яваш (п/с 385—7). Вызвалены 25 студзеня 1964 г.[1]. Вярнуўся на радзіму. Рэабілітаваны Пленумам Вярхоўнага суда Беларускай ССР 9 снежня 1983 г.

З красавіка 1964 да жніўня 1965 гг. працаваў у Магілёўскім абласным драматычным тэатры. З восені 1965 педагог Народнага тэатра Палаца культуры Мінскага трактарнага завода. З 1966 г. працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага. У 1995 г. прысвоена званне Заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь.

Эдуард Гарачы выведзены пад уласным імем у рамане Уладзіміра Някляева «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2012).

Remove ads

Дыпломныя работы

Ролі, сыграныя на сцэне Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача

  • Міця — «Няроўны бой» В. Розава
  • Федзька Лукашоў — «Учора ў Касаткіне» А. Зака і І. Кузняцова

Ролі, сыграныя на сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра

  • Аляксей Токараў — «Рассудзіце нас, людзі» паводле А. Андрэева
  • Збышка — «Мараль пані Дульскай» Г. Запольскай
  • Мікеле — «Філумена Мартурана» Э. Дэ Філіпа

Ролі, сыграныя на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага

  • Рос — «Макбет» У. Шэкспіра
  • Анджэй — «Гадзіна пік» Е. Ставінскага
  • Лешч — «Апошнія» М. Горкага
  • Кастылёў — «На дне» М. Горкага
  • Конь — «Ворагі[ru]» М. Горкага
  • Фірс — «Вішнёвы сад» А. Чэхава
  • Настаўнік танцаў — «Дурніца» Л. дэ Вэга
  • Стыркша — «Разгром» А. Фадзеева
  • Энгстран — «Здані» Г. Ібсена
  • Айцец Варфаламей — «Мальер[ru]» М. Булгакава
  • Крыніца — «Трывога» А. Петрашкевіча
  • Агрыппа; Канідзій — «Антоній і Клеапатра[ru]» У. Шэкспіра
  • Ідалішча заморскае — «Іван ды Мар'я» В. Гольдфельда
  • Іван — «Маскарад[ru]» М. Лермантава
  • Леут — «Физікі-лірыкі» Я. Волчака
  • Кандрат Майданнікаў; Казак — «Узнятая цаліна» М. Шолахава
  • Ігнат Крывіч — «Соль» А. Петрашкевіча
  • Гарацыо; Марцэл — «Гамлет» У. Шэкспіра
  • Каспа — «Баб'е царства» Ю. Нагібіна
  • Бацька — «Канёк-гарбунок» П. Яршова
  • Лявон — «Знак бяды» паводле В. Быкава
  • Оскар Разэ — «Фізікі» Ф. Дзюрэнмата
  • Левій — «Майстры» А. Дударава
  • Бальшавік; Журналіст — «Шостае ліпеня» М. Шатрова
  • Васіль — «Звычайная гісторыя» І. Ганчарова
  • Лапаць; Ардынарац Лансдорфа — «Шчыт і меч» В. Кажэўнікава
  • Рабочы лясгасу — «Узыходжанне на Фудзіяму» Ч. Айтматава, К. Мухамеджанава
  • Аркадзь Мікалаевіч — «З жыцця дзелавой жанчыны» А. Грабнёва
  • Клакер — «Салодкагалосая птушка юнацтва» Т. Уільямса
  • Дэмагог; Ерэтык; Платон; Ловел — «Трагедыя чалавека» І. Мадача
  • Абломаў — «Руіны страляюць ва ўпор» І. Новікава
  • Іваноў — «Усяго адно жыццё» А. Маўзона
  • Пікалаў — «Любоў Яравая» К. Транёва
  • Дэвісан — «Марыя Сцюарт» Ф. Шылера
  • Хрыстафор Блахін — «Казкі старога Арбата» А. Арбузава
  • Чэшырскі кот — «Аліса ў краіне цудаў» Л. Кэрала
  • Гайшун — «Вяртанне ў Хатынь» А. Адамовіча
  • Іван Афанасьеў — «Хрыстос і Антыхрыст» паводле Дз. Меражкоўскага
  • Стары — «Аповесць аб бяздомных сабаках» К. Сяргеенкі
  • Ілля — «Апошні тэрмін» паводле В. Распуціна
  • Дасцігаеў; Прапацей — «Ягор Булычоў і іншыя[ru]» М. Горкага
  • Ферапонт — «Тры сястры» А. Чэхава
  • Гладышаў — «Прыгоды салдата Чонкіна» У. Вайновіча
  • Ігнацій Пятровіч Вінаградаў — «А'ява ў вячэрняй газеце» А. Паповай
  • Папаша-Нафці — «Жылі-былі дурні» А. Осіпава
  • Стары — «Альпійскае ззянне» П. Турыні
  • Мэтр Кардыналь – «Хто твой палюбоўнік, Жазэфа?» М. Ашара
  • Патэр — «Браты Моор» Ф. Шылера
  • Слуга — «П'ерэта» А. Шніцлера, А. Блока
  • Шпрэхшталмайстар — «Каштанка» А. Чэхава
  • Муцый — «Калігула» А. Камю
  • Селянін — «Раскіданае гняздо» Я. Купалы
  • Фелікс — «Мачыха» А. Бальзака
  • Мажардом — «Уяўны хворы» Ж.-Б. Мальера
  • Прафесар Тыгр — «Сунічная паляна» І. Бергмана
  • Афрыкан, ён жа хімік Махроў — «Бег» М. Булгакава
Remove ads

Удзел у бягучым рэпертуары Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага

  • Слуга — «Гора ад розума» А. Грыбаедава
  • I-ы князь — «Хітрыкі Ханумы» А. Цагарэлі
  • Мінак — «Вечнасць на дваіх» У. Арлова, Я. Робіса
  • Святар — «Дванаццатая ноч» У. Шэкспіра
  • Швейцар — «Ледзі на дзень» А. Данілава
  • Жыхар горада — «Чацвертая планета» А. Данілава

Фільмаграфія

  • 1968 — Десятая доля пути — Зязюля
  • 1972 — Идущие за горизонт — Віця Цыпер, верталётчык
  • 1973 — Кортик — бацька Генкі
  • 1974 — Неоткрытые острова — лейтэнант міліцыі
  • 1974 — Сергеев ищет Сергеева
  • 1975 — Волчья стая — партызан-вершнік
  • 1975 — Долгие вёрсты войны — Шнайдэр, Кулямётчык
  • 1976 — Венок сонетов
  • 1976—1978 — Время выбрало нас
  • 1978 — Антонина Брагина
  • 1978 — Встреча в конце зимы
  • 1978 — Расписание на послезавтра — сусед
  • 1980 — Амнистия — доктар вар'ятні
  • 1980 — Третьего не дано — Сямён Данілевіч
  • 1980—1988 — Государственная граница — расстраляны эмігрант
  • 1981 — Затишье — стараста
  • 1981—1984 — Палеская хроніка — Харчаў, чэкіст
  • 1981 — Раскіданае гняздо
  • 1982 — Апейка
  • 1983 — Как я был вундеркиндом — сябра дзядулі
  • 1985 — Друзей не выбирают
  • 1988 — Мудрамерсупрацоўнік выліковай лабараторыі
  • 1989 — Яго батальёнДзянішчык, стары куляметчык
  • 1990 — Плач перапёлкі — Зазыба
  • 1991 — Записки юного врача — Ягорыч, бальнічны вартаўнік
  • 1994 — Заколдованные — самагоншчык
  • 1994 — ЭпілогІван Андрэявіч, вядомы пісьменнік
  • 1995 — Сын за отца
  • 1998 — Убить лицедея
  • 2007 — Сынок
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads