Юзуфоўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юзуфо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Юзуфова.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Гатовінскі сельсавет у складзе Заслаўскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Гатовіна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Заслаўскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Заслаўскім раёне Мінскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Буцэвічы. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Шапялёўскага сельсавета[1]. З 8 жніўня 1959 года сельсавет у складзе Мінскага раёна. 20 студзеня 1960 года ў склад сельсавета з Рагаўскога сельсавета перададзены вёскі Скнаравічы і Чэрнікі[2]. У 1968 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Юзуфова. 19 сакавіка 1974 года Гатовінскі сельсавет перайменаваны ў Юзуфоўскі[3]. 28 мая 2013 года ў склад сельсавета з Папярнянскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты: Камсамолец, Лускава, Лясіны і Саламарэчча[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (19 населеных пунктаў) — 1319 чалавек[5], з іх 89,5 % — беларусы, 7,2 % — рускія, 1,3 % — украінцы, 0,6 % — армяне[6]; паводле перапісу 2019 года (23 населеныя пункты) — 2105 чалавек[7].
Remove ads
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
- Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні Анусінскага і Гатовінскага сельсаветаў Мінскага раёна Мінскай вобласці № 138—VIII ад 19 сакавіка 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 9 (1419).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads