Юкія Амана

From Wikipedia, the free encyclopedia

Юкія Амана
Remove ads

Юкія Амана (яп.: 天野之弥; 9 мая 1947(1947-05-09)[1][2][…], Югавара, прэфектура Канагава18 ліпеня 2019(2019-07-18)[3][4][…], Вена) — японскі дыпламат і міжнародны дзяржаўны служачы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і яе падраздзяленняў. Пасол і пастаянны прадстаўнік Японіі ў Міжнародным агенцтве па атамнай энергіі (МАГАТЭ), Генеральны дырэктар МАГАТЭ (2009—2019).

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 9 мая 1947 года ў горадзе Югавара прэфектуры Канагава (Японія).

Пачаў вучобу ў Такійскім універсітэце у 1968 годзе. Пасля заканчэння юрыдычнага факультэта стаў служачым Міністэрства замежных спраў Японіі ў красавіку 1972 года. Яго спецыялізацыяй была міжнародная праблема раззбраення і намаганні па нераспаўсюджванні ядзернай зброі. У 1973—1974 гадах вучыўся ва універсітэце Франш-Кантэ, у 1974—1975 гадах — ва універсітэце Ніцы.

Займаў розныя пасады ў Міністэрстве замежных спраў Японіі.

З 2005 года — пасол Японіі ў МАГАТЭ. З 1 снежня 2009 года — генеральны дырэктар МАГАТЭ.

Памёр 22 ліпеня 2019 года ў Вене[6]. Прычыны смерці на цяперашні момант невядомыя, аднак раней паведамлялася, што Амана можа датэрмінова сысці ў адстаўку па прычыне захворвання[7].

Remove ads

Узнагароды

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads