Юрый Віталевіч Гольцаў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрый Гольцаў (нар. 19 верасня 1995) — беларускі футбаліст, абаронца польскага клуба «Пломень» з Дэмбэ Вельке.
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец гродзенскай футбольнай школы «Белкард», у 2012 годзе выступаў за клуб у Другой лізе, пасля перайшоў у дубль «Нёмана». У 2014 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 19 кастрычніка 2014 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць бабруйскай «Белшыны» (3:1). Да канца сезона прыняў удзел яшчэ ў трох матчах каманды, а ў 2015 годзе ўжо выступаў толькі за дубль і не прыцягваўся да асноўнай каманды.
У сакавіку 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Лідзе» да канца сезона[1]. У сакавіку 2017 года арэнда была падоўжана і на наступны сезон[2]. Быў адным з асноўных ігракоў каманды. Пакінуў лідскі клуб па заканчэнні сезона 2017[3].
У пачатку 2021 года далучыўся да варшаўскага клуба «Акэнце» з пятага дывізіёна Польшчы. У 2022 годзе перабраўся ў «Пломень» з Дэмбэ Вельке.
Remove ads
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads