Юрый Уладзіміравіч Васільцоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрый Уладзіміравіч Васільцоў (нар. 13 студзеня 1982, в. Гусявіца, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі заатэхнік, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 13 студзеня 1982 года ў вёсцы Гусявіца Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці[1].
Скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны па спецыяльнасці «Заатэхнія» і Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Кіраванне арганізацыямі і падраздзяленнямі АПК»[1].
Працаваў заатэхнікам-селекцыянерам, галоўным заатэхнікам, начальнікам жывёлагадоўчага комплексу «Навасёлкі»; намеснікам дырэктара па жывёлагадоўлі, намеснікам дырэктара па вытворчасці адкрытага акцыянернага таварыства «Ціхінічы» Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці; дырэктарам камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Чырвоная Армія» Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці[1]. Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Ціхінічы» Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці[1].
Дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу[2].
У 2024 годзе стаў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Гомельскай вобласці, высунуты ад Кармянскага, Рагачоўскага і Чачэрскага раёнаў. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны медалём за «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Рагачоўскага раённага Савета дэпутатаў, рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Кіруючая кампанія холдынгу «Аграпрамысловы холдынг Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»[1].
Узнагароджаны ганаровым званнем «Чалавек года» Гомельскай вобласці ў намінацыі «Кіраўнік»[1].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads