Ягор Арцёмавіч Юрчанка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ягор Арцёмавіч Ю́рчанка (3 лютага 1919 — 12 студзеня 1981) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, палкавы інжынер 842-га стралковага палка 240-й стралковай дывізіі 38-й арміі Варонежскага фронту, Герой Савецкага Саюза (1943)[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 3 лютага 1919 года ў вёсцы Палыкавічы Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці, у сялянскай сям'і. Беларус. Член КПСС з 1942 года. Адукацыя сярэдняя. Працаваў на цагляным заводзе.
У 1939 годзе прызваны ў рады Чырвонай Арміі. У 1941 годзе скончыў Барысаўскае ваеннае інжынернае вучылішча. У баях Вялікай Айчыннай вайны са студзеня 1942 года. Ваяваў на Варонежскім фронце. Удзельнік баёў пад Масквой, Сталінградам, Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Польшчы, вайны з Японіяй у 1945 годзе[1].
Палкавы інжынер 842-га стралковага палка капітан Я. А. Юрчанка вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра ў раёне сяла Люцеж на поўнач ад Кіева[1]. У ноч на 27 верасня 1943 года ён умела арганізаваў пераправу на правы бераг ракі дэсантнай групы, а ў наступныя дні — усяго асабістага складу палка, артылерыі, боепрыпасаў. Быў паранены, але працягваў кіраваць пераправай[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 кастрычніка 1943 за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры фарсіраванні Дняпра і ўтрыманні плацдарму капітану Ягору Арцёмавічу Юрчанка прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 1841).
У 1945 годзе скончыў Маскоўскую вышэйшую інжынерна-мінную школу. З 1948 года палкоўнік Я. А. Юрчанка — у запасе. Працаваў інжынерам дарожна-будаўнічага кіравання[1]. Жыў у Кіеве. Памёр 12 студзеня 1981 года. Пахаваны на Лук'янаўскіх ваенных могілках
Remove ads
Узнагароды
- Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза
- Ордэн Леніна
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Медалі
Зноскі
- Юрченко Егор Артемьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 713. — 737 с.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads