Якуб Шынкевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Якуб Шынкевіч
Remove ads

Яку́б Шынке́віч (18841966) — татарскі рэлігійны і грамадскі дзеяч Беларусі, Літвы, Польшчы, доктар арыенталістыкі.

Хуткія факты Якуб Шынкевіч, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

У 1925 годзе скончыў навучанне ў Берлінскім універсітэце, дзе атрымаў ступень доктара філасофіі. 28 кастрычніка 1925 года абраны віленскім муфціем усіх мусульман Польшчы. У 1926—1932 гадах з мэтай выпраўлення памылак у рэлігійных тэкстах некалькі разоў ездзіў на Усход. У 1926 годзе быў членам Сусветнага мусульманскага кангрэса ў Егіпце, у 1928 годзе наведаў мусульманскія суполкі ў Югаславіі і Балгарыі і Турцыю. У 1930 годзе зноў наведаў Егіпет, дзе быў прыняты каралём Фаудам І. З Егіпта здзейсніў хадж у Мекку і Медзіну. У 1935 годзе выдаў на польскай мове тлумачэнні Карана. Таксама спрыяў урэгуляванню прававога становішча мусульман Польшчы. 21 красавіка 1936 года падпісаў Статут пра стасункі дзяржавы і Мусульманскага рэлігійнага саюза. Падчас Другой сусветнай вайны супрацоўнічаў з нямецкімі акупантамі, спрыяў увядзенню татарскай адміністрацыі і стварэнню татарскай паліцыі. Дзякуючы яго намаганням, у маі 1944 года быў заснаваны Саюз татарскай моладзі. Памёр у эміграцыі ў ЗША.

Remove ads

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #1042167737 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads