Ян Янавіч Забярэзінскі

(пам. 1538) маршалак вялікі літоўскі, ваявода новагародскі і троцкі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ян Янавіч Забярэзінскі
Remove ads

Ян Забярэзінскі (каля 1480 — 1538) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Хуткія факты Ян Забярэзінскі, Вялікі маршалак літоўскі ...

Намеснік ваўкавыскі і крычаўскі, маршалак гаспадарскі ў 1506—1516, ваявода новагародскі ў 1509—1530, намеснік дарагічынскі (1514), маршалак земскі з 1522 і ваявода троцкі з 1531.

У 1529 ставіў у войска 197 коннікаў.

Remove ads

Сям'я

З Забярэзінскіх, сын троцкага ваяводы Яна Юр'евіча і Ганны Насуты.

Быў двойчы жанаты. У пасаг за першай жонкай Барбарай Кезгайлай (дачка Станіслава Кезгайлы) атрымаў частку Палачан і Лужан у Ашмянскім павеце. Другім шлюбам быў жанаты з Соф'яй Радзівіл (дачка Мікалая Радзівіла).

Меў сына Яна і дачку Ганну (жонка Фёдара Сапегі, а потым Стэфана Збаражскага).

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads