Ясень звычайны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ясень звычайны (Fráxinus excélsior) — драўняная расліна; від роду Ясень (Fraxinus) сямейства Маслінавыя (Oleaceae).
Remove ads
Назва
Ясень звычайны, ясіон[1], ясень[2][3][4][5][6], сён, сініна[7].
Апісанне

Ясень звычайны — дрэва вышынёй 20-30 м (часам да 40 м) і дыяметрам ствала да 1 м. Крона высокаўзнятая, ажурная. Кара шэрая парэпаная (у маладых раслін — шэра-зялёная гладкая).
Пупышкі чарнаватыя, аксаміцістыя. Лісце непарнапёрыстае, складаецца з 7-15 лісточкаў. Лісточкі ланцэтныя або даўгавата-яйкападобныя, сядзячыя, пільчатыя па краі, зверху ярка-зялёныя, а знізу светла-зялёнага колеру.
Кветкі дробныя, без калякветніка, абодваполыя, з двума тычынкамі і песцікам з двухраздзельным рыльцам (радзей сустракаюцца кветкі без песціка), сабраны пучкамі ў мяцёлкі на парастках мінулага года. Цвіценне — да з’яўлення лісця, у цэнтры Еўрапейскай часткі Расіі — у красавіку—маі.
Расліна палігамная.
Плады — вузкія крылаткі, даўжынёй да 5 см, спачатку зялёнага колеру, потым карычневага, спеюць у жніўні, часта ўтрымліваюцца на расліне ўсю зіму.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Радзіма ясеня звычайнага — Еўропа і Закаўказзе, адкуль распасціраецца ў Іран.
У Расіі ён звычайны ў Еўрапейскай частцы і на Паўночным Каўказе ў шыракалістых і змешаных лясах, часцей на ўзлесках або светлых палянах; чыстых насаджэнняў не ўтварае.
Расце хутка, аддае перавагу ўрадлівым слабашчалачным глебам.
Размнажаецца насеннем, пасля рубкі дае багаты параснік ад пня.
Значэнне і прымяненне
Выкарыстоўваецца для дэкаратыўнага, ахоўнага і меліярацыйнага лесаразвядзення. Добра глядзіцца ў садова-паркавых ансамблях, алейнай пасадцы.
- Fraxinus excelsior ‘Aurea’[9] — з жаўтлява-зялёным лісцем, якое да восені цямнее.
- Fraxinus excelsior ‘Aurea Pendula’[10]
- Fraxinus excelsior ‘Diversifolia’[11]
- Fraxinus excelsior ‘Pendula’[12] — ніцая форма: галіны звісаюць да зямлі.
Драўніна ясеня звычайнага вельмі трывалая, прыгожая па тэкстуры і колеры; лёгкая ў апрацоўцы.
Маладыя парасткі могуць служыць кормам для свойскай жывёлы, у лясах іх ахвотна ядуць алені і ласі.
Пры цвіценні ў красавіку — маі дае меданосным пчолам пылок-абножку[13].
Remove ads
Галерэя
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
Заілійскага Алатау ў кастрычніку |
Зноскі
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- Kraskoŭski A. Bielaruskija lekarskija ziolki. Wilnia, 1921
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
- Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
- По данным сайта GRIN.
- Fraxinus excelsior L. forma aurea (Pers. Архівавана 28 кастрычніка 2000.
- Fraxinus excelsior L. forma aureopendula Rehder Архівавана 28 кастрычніка 2000.(англ.) (Праверана 14 жніўня 2010)(Праверана 14 жніўня 2010)
- Fraxinus excelsior L. forma diversifolia (Aiton) Lingelsh. Архівавана 28 кастрычніка 2000.(англ.) (Праверана 14 жніўня 2010)(Праверана 14 жніўня 2010)
- Fraxinus excelsior L. forma pendula (Aiton) Schelle Архівавана 17 лістапада 2000.(англ.) (Праверана 14 жніўня 2010)(Праверана 14 жніўня 2010)
- Абрикосов Х. Н. и др. Ясень // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 415. Архівавана 7 студзеня 2012.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads