Яўген Іванавіч Сярмяжка

беларускі вучоны ў галіне педагогікі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яўген Іванавіч Сярмя́жка[3] (2 мая 1934(1934-05-02)[1], Пружанка, Бярэзінскі раён[1]15 мая 2012(2012-05-15)[2]) — беларускі вучоны ў галіне педагогікі, кандыдат педагагічных навук (1967), прафесар (1990). Выдатнік народнай адукацыі БССР (1982). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі (1998)[4].

Хуткія факты Яўген Іванавіч Сярмяжка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 2 мая 1934 года ў вёсцы Пружанка Бярэзінскага раёна[3] ў сям’і настаўніка.

У 1953 годзе скончыў Воранаўскую сярэднюю школу Мінскай вобласці[5]. У 1957 годзе скончыў філалагічны факультэт Полацкага педагагічнага інстытута па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура»[4]. Працоўную дзейнасць дзейнасць пачынаў настаўнікам Жодзішскай сярэдняй школы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці[6]. У 1967 годзе скончыў аспірантуру Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «Педагогіка»[4]. У 1965—1974 і 1976—1980 гадах працаваў у Гродзенскім педагагічным інстытуце імя Янкі Купалы. У 1974—1976 гадах знаходзіўся ў камандзіроўцы на Кубе, дзе быў саветнікам-кансультантам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Куба.

Са снежня 1979 года па 2012 год працаваў у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Аркадзя Куляшова, спачатку — загадчыкам кафедры педагогікі (1979—1993), затым — прафесарам кафедры педагогікі (1993—2012)[7].

Памёр 15 мая 2012 года[7]. Пахаваны ў Слаўгарадзе[8].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Я. І. Сярмяжка — аўтар і сааўтар больш за 130 навуковых прац, у тым ліку манаграфій[6], па беларускай народнай педагогіцы, праблемах сямейнага выхавання і падрыхтоўкі педагагічных кадраў[9].

Сярод апублікаванага:

  • Отец как воспитатель. Воспитание в семье — Материалы для докладов, лекций и т. п. — Минск: О-во «Знание» БССР, 1981. — 18 с.; 20 см;
  • Подумаем вместе : задания и упражнения / Е. И. Сермяжко. — Минск : Народная асвета, 1984. — 126, [2] с. — (Семейная педагогика);
  • Сермяжко Е. И., Овчинников Р. Н. Учителю-стажеру : Некоторые пед. рекомендации. — 2-е изд., доп., с изм. — Минск : Народная асвета, 1985. — 128 с. ; 16 см;
  • Настольная книга родителей: хрестоматия по семейному воспитанию / Составители: В. В. Чечет, Е. И. Сермяжко — Мн.: Народная асвета, 1987. — 173, [2] с. ; 20 см;
  • Методические рекомендации по организации работы с родителями — 3-е изд., исправленное и дополненное / Кривоносова И. Г., Сермяжко Е. И. — Гродно : ГрГУ, 1990. — 22, [1] с. : табл. ; 20 см;
  • Праблемы дзяцей у сям’і / Я. І. Сярмяжка, Б. В. Стральцоў — Мн.: Народная асвета, 1993. — 78, [2] с. ; 20 см;
  • Нарысы педагагічнай думкі беларускага народа / Сярмяжка, Я. І., Паўлава Л. П., Зайцава Л. Г., Петухова Л. Л., Баранаў Г. А., Гадунова Т. Ю., Глякава М. Д., Сямёнава, В. В. — Магілёў: Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут, 1995. — 131 с. ; 20 см;
  • Семейная педагогика в вопросах и ответах: пособие для педагогических специальностей высших учебных заведений / Е. И. Сермяжко — Могилёв : МГУ, 2001. — 125, [2] с. ; 20 см. — ISBN 985-6586-50-X;
  • Основы учительской профессии: [пособие] / Баранов Г. А., Веракса, З. В., Сермяжко, Е. И.; Министерство образования Республики Беларусь, Могилевский государственный университет им. А. А. Кулешова — Могилёв : МГУ, 1998. — 96 с. ; 20 см.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads