Яўген Аляксандравіч Казлоўскі
беларускі і савецкі геолаг, Міністр геалогіі СССР (1975—1989) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Аляксандравіч Казлоўскі (7 мая 1929[1], Доўск, Магілёўская акруга — 20 лютага 2022[2], Масква[3]) — савецкі і расійскі вучоны, геолаг, акадэмік, Міністр геалогіі СССР (1975—1989), першаадкрывальнік шэрагу радовішчаў карысных выкапняў[5], член Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук, прафесар (1975). Кандыдат у члены ЦК КПСС (1976—1990), дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 10-11-га скліканняў. Лаўрэат Ленінскай прэміі і дзвюх дзяржаўных прэмій Расійскай Федэрацыі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 7 траўня 1929 года ў Доўску Журавіцкага раёна Магілёўскай акругі.
У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху ў Беларусі[6].
У 1945 годзе паступіў у артылерыйскае вучылішча пад Гомелем, якое скончыў у 1948 годзе[7].
У 1953 годзе скончыў Маскоўскі геолагаразведачны інстытут. Працаваў у геалагічных арганізацыях Далёкага Усходу РСФСР[6].
З 1965 года — начальнік упраўлення Міністэрства геалогіі РСФСР. Пад ягоным кіраўніцтвам рэалізоўвалася праграма тэхнічнага пераўзбраення галіны. У 1973 годзе ўзначаліў Усесаюзны навукова-даследчы інстытут эканомікі мінеральнай сыравіны і геолагаразведачных работ[6].
У 1975—1989 гадах — Міністр геалогіі СССР. У гэты перыяд былі адкрыты буйныя радовішчы нафты, газу, алмазаў, волава і іншых карысных выкапняў. Казлоўскі асабіста прымаў удзел у адкрыцці нафтавых радовішчаў у Заходняй Сібіры, алмазаў у Архангельскай вобласці, волава на Далёкім Усходзе. Пры ягоным удзеле быў створаны флот навукова-даследчых судоў[6]. Перыяд кіраўніцтва Казлоўскага міністэрствам геалогіі СССР называюць «залатым векам геалогіі»[8].
Па ягонай ініцыятыве была распрацавана і зацверджана сістэма даследавання нетраў «Космас — паветра — зямля — свідравіна». Пад ягоным кіраўніцтвам адбылося бурэнне ўнікальнай звышглыбокай свідравіны на Кольскім паўвостраве[6].
Памёр 20 лютага 2022 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Траекураўскіх могілках (12 мая 2023 года на месцы пахавання ўсталяваны помнік)[6].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Асноўнымі абласцямі прафесійных інтарэсаў Казлоўскага былі развіццё мінеральна-сыравінавай базы СССР, методыка і тэхніка разведкі карысных выкапняў, а таксама геалагічныя аспекты аховы навакольнага асяроддзя. Ён узначальваў Міжведамасную навуковую раду праблем вывучэння нетраў і звышглыбокага свідравання Дзяржаўнага камітэта навукі і тэхнікі СССР[6].
З’яўляецца аўтарам больш за 600 навуковых прац, у тым ліку каля 40 манаграфій па методыцы і тэхніцы геолагаразведачных работ, а таксама эканамічнай ацэнцы радовішчаў. Аўтар больш за 40 адкрыццяў і вынаходніцтваў[6][8].
Стварыў навуковую школу ў галіне сістэм кіравання тэхналагічнымі працэсамі пры разведцы радовішчаў на аснове геолага-эканамічнага мадэлявання[8][7].
Быў галоўным рэдактарам шматтомных выданняў: «Геалогія СССР», «Горная энцыклапедыя», «Расійская геалагічная энцыклапедыя»; «Расійская вугальная энцыклапедыя»; «Даведнік (дапаможнік) кіраўніка геалагічнай арганізацыі (прадпрыемства)»[8].
Remove ads
Узнагароды і званні
Ордэны
- «За заслугі перад Айчынай» IV ступені
- «За заслугі перад Айчынай» III ступені
- Ордэн Леніна
- Працоўнага Чырвонага Сцяга
- «Знак Пашаны»
Прэміі
- Ленінская прэмія (1964)
- Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі (1998)
- Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі (2002)
Ганаровыя званні
- Ганаровы разведчык нетраў (1979)
- Ганаровы нафтавік (1979)
- Ганаровы работнік газавай прамысловасці (1979)
- Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Расійскай Федэрацыі — за заслугі ў навуковай дзейнасці (1995)
- Ганаровы работнік вугальнай прамысловасці (1996)
Выбраная бібліяграфія
Манаграфіі[7]:
- «Кібернетычныя сістэмы ў разведачным бурэнні» (1985)
- «Геолага-эканамічная мадэль: новыя прынцыпы разведкі і арганізацыі работ» (1989)
- «Кіраванне геолагаразведачнай вытворчасцю» (1990)
- «Кібернетычны аспект» (1990)
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads