From Wikipedia, the free encyclopedia
Ёс ван Клевэ, сапраўднае імя ван дэр Беке (Joos van der Beke, Joos van Cleve, дата нараджэння невядомая, як мяркуецца, Везель — 1540-41, Антверпен) — нідэрландскі мастак.
Ёс ван Клевэ | |
---|---|
Дата нараджэння | 1485[1][2][…] ці 1475[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1540[4][5][…] ці 10 лістапада 1540[3] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Willem van Cleve the Elder[d] |
Дзеці | Cornelis van Cleve[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першая згадка пра Ёса ван Клевэ ставіцца да 1511 года, калі ён быў прыняты ў Антверпенскую гільдыю Святога Лукі. Да гэтага Ёс ван Клевэ вучыўся ў Яна Юста ван Калькара разам з Барталамеусам Брэйнам Старэйшым . Ён лічыцца адным з самых дзейных мастакоў свайго часу. Пра яго знаходжанні ў Францыі сведчаць яго карціны і пасада мастака пры двары Францыска I. Ёсць факты, якія пацвярджаюць паездку Ёса ў Італію.
Сын Ёса ван Клевэ Карнеліс таксама стаў мастаком.
Галоўныя творы Ёса ван Клевэ — два алтара з выявай Успення Багародзіцы (у цяперашні час у Кёльне і Мюнхене), якія раней прыпісвалі невядомаму мастаку Майстру жыцця Марыі .
Ёса ван Клевэ адносяць да мастакоў-раманістаў . У яго прыёмах мяккай мадэліроўкі аб’ёмаў адчуваецца водгалас ўплыву сфумата Леанарда да Вінчы. Тым не менш многімі істотнымі бакамі сваёй творчасці ён моцна звязаны з нідэрландскай традыцыяй.
«Успенне Багародзіцы» са Старой пінакатэкі некалі знаходзілася ў кёльнскай царквы панны Марыі і было замоўлена прадстаўнікамі некалькіх багатых, роднасных паміж сабой кёльнскіх сем’яў. Алтарная карціна мае дзве бакавыя створкі з выявай святых-заступнікаў заказчыкаў. Цэнтральная створка ўяўляе найбольшую цікавасць. Ван Мандэр пісаў пра мастака: «Ён быў лепшым каларыстам свайго часу, творам сваім ён умеў паведамляць вельмі прыгожую рэльефнасць і надзвычай блізка да прыроды перадаваў колер цела, карыстаючыся пры гэтым толькі адной цялеснай фарбай. Яго творы шанаваліся аматарамі мастацтва вельмі высока, чаго яны цалкам заслугоўвалі».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.