From Wikipedia, the free encyclopedia
Інтэрвенцыя ў Сірыі — ваеннае ўмяшанне ЗША і шэрагу іншых заходніх і блізкаўсходніх дзяржаў у грамадзянскую вайну ў Сірыі з афіцыйна заяўленай мэтай барацьбы супраць тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава», а таксама звязанай з «Аль-Каідай» групоўкай «Фронт аль-Нусра». Пачалася 22 верасня 2014 года з нанясення авіяўдараў па аб’ектах на сірыйскай тэрыторыі ў рамках ваеннай аперацыі супраць «Ісламскай дзяржавы». Каардынацыю авіяўдараў ажыццяўляла Цэнтральнае камандаванне Узброеных сіл ЗША.
Інтэрвенцыя ЗША і іх саюзнікаў у Сірыю | ||||
---|---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Сірыі, Ваенная аперацыя супраць Ісламскай дзяржавы | ||||
Дата | з 22 верасня 2014 года — па цяперашні час | |||
Месца | Сірыя | |||
Вынік | канфлікт працягваецца | |||
Праціўнікі | ||||
|
||||
Камандуючыя | ||||
|
||||
Сілы бакоў | ||||
|
||||
Страты | ||||
|
||||
Агульныя страты | ||||
|
||||
Акрамя нанясення авіяўдараў па тэрарыстах, амерыканцы дапамаглі курдам на поўначы Сірыі стварыць баяздольныя войскі, якія правялі наступленне на тэрыторыі, падкантрольныя ІДІЛ, і атрымалі над ісламістамі перамогу. Амерыканскае камандаванне таксама не хавала, што адна з мэтаў прысутнасці амерыканскіх войскаў у Сірыі — процівага іранскаму ўплыву, «Хезбале», праіранскім шыіцкім групоўкам, якія падтрымліваюць урад Асада[13].
Група з 60 краін, якая дзейнічае пад кіраўніцтвам ЗША, аформілася як міжнародная кааліцыя (англ.: Global Coalition to Counter the Islamic State of Iraq and the Levant (ISIL)) на сустрэчы ў Брусэлі 3 снежня 2014 года[14]. Аперацыі, якія ажыццяўляюцца гэтай групай у Сірыі, праводзяцца без згоды законнага міжнародна прызнанага ўрада Сірыі, які неаднаразова патрабаваў «неадкладна распусціць незаконную міжнародную кааліцыю», створаную без дазволу ўрада САР і па-за рамкамі ААН[15]. Урад Сірыі неаднаразова звяртаўся ў Савет Бяспекі ААН з заклікам прыцягнуць да адказнасці ЗША, якія ўзначальваюць кааліцыю, «якая здзяйсняе наўмысныя злачынствы супраць мірнага насельніцтва, разбурае бальніцы, школы, масты і плаціны, што стала дадаткам да злачынстваў тэрарыстычных арганізацый»[16][17][18][19].
За першыя 13 месяцаў аперацыі ў выніку авіяўдараў, па даных ЗША, былі забітыя каля 3700 тэрарыстаў, у тым ліку 3276 баевікоў ІД і 374 члены «Аль-Каіды». З кастрычніка 2015 года, пасля ўступлення Расіі ў вайну з ІД у Сірыі, масавыя авіярэйды міжнароднай кааліцыі змяніліся адзінкавымі палётамі. Акрамя ваенных цэляў, удары таксама наносіліся па аб’ектах нафтавай прамысловасці, электрастанцыях і ваенных базах, якія надалей маглі выкарыстоўваць наступаючыя сірыйскія ўрадавыя войскі[20].
У выніку ўдараў міжнароднай кааліцыі, паводле заявы аб’яднанай аператыўнай групы, у Сірыі і Іраку за перыяд са жніўня 2014 года загінулі 1144 мірныя жыхары. Са жніўня 2014 па лістапад 2017 кааліцыя правяла ў Сірыі і Іраку 28 562 авіяналётаў. Паводле сірыйскай праваабарончай арганізацыі SNHR, з пачатку аперацыі кааліцыі на чале з ЗША ў Сірыі былі забітыя 2286 мірных жыхароў, сярод якіх 674 дзіцяці і 504 жанчыны[12].
17 верасня 2016 года авіяцыя міжнароднай кааліцыі нанесла ўдар па пазіцыях сірыйскіх урадавых сілаў у раёне горада Дэйр-эз-Зор, забіўшы 62 вайскоўцаў і параніўшы больш за сто чалавек, пасля чаго ІД адразу ж атакавала пазіцыі ўрадавых войскаў. Сірыйскія ўлады расцанілі авіяналёт як «небяспечную і непрыкрытую агрэсію»[20].
7 красавіка 2017 года амерыканскія ВМС нанеслі ўдар крылатымі ракетамі «Тамагаўк» па базе сірыйскіх ВПС Эш-Шайрат у правінцыі Хомс у адплату за хімічную атаку у горадзе Хан-Шэйхун[20].
Кульмінацыяй удзелу авіяцыі кааліцыі ў сірыйскай кампаніі сталі баі за Раку (сталіцу «Ісламскай дзяржавы» ў Сірыі) у 2017 годзе. Толькі ў лютым 2017 года ў горадзе і яго наваколлях было нанесена больш за 300 авіяўдараў. Па даных ААН, у выніку Рака была на 80 % разбурана[20].
14 красавіка 2018 года ЗША, Вялікабрытанія і Францыя нанеслі серыю ўдараў па аб’ектах у Сірыі, звязаных з хімічнай зброяй, пасля таго, як сірыйскія войскі былі абвінавачаныя ў выкарыстанні хімічнай зброі ў горадзе Дума. Сірыя і Расія прадставілі «доказы» таго, што інцыдэнт з хімічнай зброяй быў інсцэніраваны, каб справакаваць кааліцыю на ўдар па Сірыі[20].
19 снежня 2018 года ў ЗША было абвешчана пра пачатак вываду амерыканскіх войскаў з Сірыі — па словах прэзідэнта Трампа, у сувязі з выкананнем асноўнай задачы — знішчэння тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава». У той жа час, па словах прэс-сакратара адміністрацыі ЗША Сары Сандэрс, ЗША і іх саюзнікі працягнуць сумесную працу з мэтай «пазбавіць радыкальных ісламскіх тэрарыстаў тэрыторыі, фінансавання, падтрымкі і любых спосабаў пранікнення праз межы»[21].
На момант гэтай заявы на тэрыторыі Сірыі знаходзілася, па розных звестках, ад 2 да 2,2 тыс. вайскоўцаў арміі ЗША. Па даных СМІ, у Сірыі за 2015—2018 гг. былі створаны 12 амерыканскіх ваенных баз і два аванпасты: чатыры ваенныя аб’екты ў правінцыі Хасеке, шэсць — у правінцыі Алепа, адзін — у Дэйр-эз-Зоры, два — у Рацы, а таксама база Гэт-Танф на поўдні правінцыі Хомс[22].
22 лютага 2019 года афіцыйны прадстаўнік Белага дома Сара Сандэрс паведаміла, што пасля вываду амерыканскіх войскаў з Сірыі там застанецца невялікі «міратворчы кантынгент» колькасцю каля 200 чалавек[23]. Аднак скарачэння кантынгенту не было.
Пачатак турэцкай аперацыі «Крыніца міру» прывёў да паспяховага вываду амерыкана-французскага кантынгенту з Сірыі. Тым не менш, прэс-служба Пентагона заявіла аб тым, што Міністэрства абароны ЗША накіроўвае дадатковыя сілы і сродкі на паўночны ўсход Сірыі для абароны нафтавых радовішчаў ад баевікоў тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» або «іншых суб’ектаў-дэстабілізатараў» сумесна з «Сірыйскімі дэмакратычнымі сіламі», таксама: «Адным з самых значных дасягненняў ЗША і нашых партнёраў у барацьбе з ІДІЛ стала атрыманне кантролю над нафтавымі радовішчамі ва Усходняй Сірыі — найважнайшай крыніцай даходаў ІД». Раней Дональд Трамп заявіў, што ўлады ЗША не дазволяць баевікам аднавіць кантроль над нафтавымі радовішчамі на паўночным усходзе Сірыі і маюць намер пакінуць іх пад сваім кантролем, потым вырашыць, што з імі рабіць[24]. Па звестках газеты The Wall Street Journal, гаворка ідзе аб захаванні на паўночным усходзе Сірыі ваеннага кантынгенту ЗША колькасцю 500 чалавек, а таксама аб адпраўцы туды некалькіх дзясяткаў танкаў і іншай тэхнікі[25].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.