Ваенная аперацыя супраць Ісламскай дзяржавы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ваенная аперацыя супраць Ісламскай дзяржавы
Remove ads

Вае́нная апера́цыя су́праць «Ісламскай дзяржавы» (араб. العمليات العسكرية ضد داعش) — умяшанне шэрагу краін у канфлікты, якія адбываюцца на тэрыторыі Ірака, Сірыі і Лівіі, з мэтай перашкодзіць распаўсюджванню тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава».

Хуткія факты Ваенная аперацыя супраць Ісламскай дзяржавы, Дата ...

У адказ на поспехі, дасягнутыя групоўкай «Ісламская дзяржава» (скарочана ІД) у чэрвені і ліпені 2014 года, некаторыя краіны пачалі ўмешвацца ў працяглую грамадзянскую вайну ў Сірыі і Іраку, а затым і ў Лівіі. Хуткія тэрытарыяльныя заваёвы ў Іраку і Сірыі на працягу першай паловы 2014 года, у сукупнасці з асуджанымі міжнароднай супольнасцю жорсткасцю і парушэннямі правоў чалавека, а таксама боязь далейшых нечаканых наступстваў грамадзянскай вайны ў Сірыі прымусіўлі многія краіны пачаць ваенныя дзеянні супраць ІДІЛ[26].

Іран і яго саюзнікі першапачаткова прынялі ўдзел у наземных аперацыях пры падтрымцы знішчальнікаў і беспілотных лятальных апаратаў. У сярэдзіне лета 2014 года ЗША адправілі ў Ірак інструктараў, якія не прымалі непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях, а пачынаючы са жніўня пачалі маштабную паветраную кампанію.

1 лютага 2015 года прэм’ер-міністр Ірака заявіў, што вайна з «Ісламскай дзяржавай» фактычна з’яўляецца «Трэцяй сусветнай вайной», бо «ІД» заяўляе аб сваіх планах распаўсюдзіць вайну за межы Леванта і стварыць «Сусветны халіфат»[27].

18 сакавіка 2015 года лідар тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» Абу Бакр аль-Багдадзі атрымаў раненні ў выніку ўдару сіл антытэрарыстычнай кааліцыі па канвою з трох аўтамабіляў на мяжы Ірака і Сірыі.

Да 14 красавіка 2015 года пасля баёў ІД страціла 25—30 % (ад 8 да 9,6 тысяч квадратных кіламетраў) першапачатковых захопленых у Іраку тэрыторый[28][29].

30 верасня 2015 года, па просьбе сірыйскага ўрада, Расійская Федэрацыя ўступіла ў вайну, пачаўшы ваенную аперацыю ў гэтай краіне.

Remove ads

Заўвагі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads