From Wikipedia, the free encyclopedia
Альмаха́ды (араб. الموحدون — al-Muwahhidūn, літар. — адзінабожнікі; ісп. almohades) — дынастыя берберскіх эміраў, якая кіравала ў Паўночнай Афрыцы і арабскай Іспаніі ў 1147—1269 гадах.
Гістарычная дзяржава | |||
Дынастыя Альмахадаў | |||
---|---|---|---|
الموَحدون | |||
|
|||
|
|||
1121 — 1269
|
|||
Сталіца | Маракеш, Севілья | ||
Мова(ы) | берберскія мовы, масарабская | ||
Рэлігія | суніты, рымска-каталіцкая царква, іўдаізм, ібадзіты, суфізм | ||
Грашовая адзінка | Дынар і інш. | ||
Плошча | 1,621,393.5 км² | ||
Форма кіравання | Манархія | ||
Гісторыя | |||
• 1121 | Заснаванне | ||
• 1269 | Распад | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заснавана ў выніку дзейнасці ісламскай секты на чале з Ібн Тумартам , які змагаўся супраць рэлігійнай плыні Альмаравідаў. Пасля смерці Ібн Тумарта ў 1128 годзе яго пераемнік Абд аль-Мумін (1133—1163) скінуў у 1147 годзе Альмаравідаў, і дзяржава Альмахадаў распасцерлася на ўсю Паўночна-Заходнюю Афрыку. На працягу XII стагоддзя эміры з Альмахадаў заваявалі арабскую Іспанію, іх дзяржава дасягнула эканамічнага і культурнага росквіту.
Паражэнне ад хрысціянскіх каралёў Кастыліі, Навары і Арагона ў 1212 годзе паклала пачатак выцясненню Альмахадаў з Іспаніі; імкненне да самастойнасці намеснікаў падарвала іх магутнасць у Афрыцы. У 1269 годзе Альмахады былі разгромлены Мерынідамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.