From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўгустс Кірхенштэйнс (лат.: Augusts Kirhenšteins; 18 верасня 1872, Мазсалаца — 3 лістапада 1963, Рыга) — латвійскі навуковец, палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Латвіі ў 1940 годзе, старшыня Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР у 1940—1952 гадах.
Аўгустс Кірхенштэйнс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лат.: Augusts Kirhenšteins | |||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
18 верасня 1872[1] |
||||||
Смерць |
3 лістапада 1963[3] (91 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паходзіў з сялянскай сям’і з нямецкімі каранямі. Пасля заканчэння школы ў Рызе вывучаў ветэрынарную медыцыну ў Тарту. У 1905 годзе ўдзельнічаў у рэвалюцыі на тэрыторыі Латвіі.
Атрымаў адукацыю ў Цюрыхскім універсітэце ў галіне медыцыны, пасля чаго выехаў у Сербію, дзе падчас Першай сусветнай вайны служыў лекарам у арміі.
Пасля вяртання ў Латвію заняў ветэрынарны факультэт Рыжскага ўніверсітэта. Акрамя навуковай дзейнасці займаўся грамадска-палітычнымі справамі — быў прыхільнікам сацыял-дэмакратыі, узначальваў Таварыства латвійска-савецкай дружбы.
У 1940 годзе ён быў прызначаны прэзідэнтам Карлісам Улманісам (пад ціскам СССР і асабіста Андрэя Вышынскага) кіраўніком латвійскага ўрада. Актыўна падтрымліваў акупацыю Латвіі Савецкім Саюзам, у выніку чаго заняў пасаду старшыні Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР, якую ён займаў да 1952 года.
Пасля нападу Трэцяга рэйха на СССР ён быў эвакуіраваны ў Маскву, дзе быў прызначаны намеснікам старшыні Вярхоўнага Савета СССР.
У 1945—1962 гадах быў прэзідэнтам Латвійскага інстытута мікрабіялогіі і вірусалогіі ў Рызе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.