рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бобрык 1, Бобрык Першы — рака ў Брэсцкай вобласці, левы прыток Прыпяці.
Бобрык 1 | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 109 км |
Басейн | 1 902 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Ганцавіцкі раён |
• Каардынаты | 52°47′45″ пн. ш. 26°20′06″ у. д.HGЯO |
Вусце | Прыпяць |
• Каардынаты | 52°08′14″ пн. ш. 26°46′09″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Прыпяць → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d] |
Краіна | |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 109 км. Плошча вадазбору 1902 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 ‰.
Нягледзячы на відавочную сувязь з бел. бабёр рачная назва Бобрык можа быць і балцкага паходжання — як і назва бярэзінскай ракі Бобр.
На гэта паказвае назва бярэзінскай ракі Бабруя (> Бабруйка). У ёй корань Babr- (< Bebr-) звязаны з літоўскім babras, bebras «бабёр» і пашыраны балцкім гідранімічным фармантам -uj-. Гэты ж корань у літоўскіх гідронімах Babrūngas, Babrūnė, Babrinis, Babrūtė[1][2]. Далей да індаеўрапейскага кораня *bhe-bhros «бабёр»[3].
Недалёка ад утоку Бобрыка ў Прыпяць таксама ўцякаюць рэкі з балцкімі назвамі Ясельда, Піна, Цна, Лунія (Лань).
Справа: Муравічна, Вісліца. Злева: канал Хатыніцкі, канал Прысць, канал Багданаўка.
Пачынаецца з ляснога балота за 2,5 км на паўночны захад ад вёскі Сукач Ганцавіцкага раёна, цячэ ў Пінскім і Лунінецкім раёнах па Прыпяцкай нізіне. Упадае ў Прыпяць за 2 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Прыпяць. У пойме ракі ў Пінскім раёне створаны наліўное вадасховішча Пагост і сажалкі рыбгаса «Палессе», 2 невялікія сажалкі (11 га і 2,6 га) каля вёскі Парахонск. Даліна невыразная. Пойма двухбаковая, шырыня ў сярэднім цячэнні 0,5—1 км, у ніжнім цячэнні зліваецца з поймай Прыпяці. Рэчышча каналізаванае на працягу 102 км, пракладзена за 0,5—3 км ад старога. Шырыня яго ад 3—3,5 м у вытоку да 35—40 м у вусці.
У басейне ракі возера Хольча.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.