французскі аператар From Wikipedia, the free encyclopedia
Бруно Дэльбанель (фр. Bruno Delbonnel; нар. 1957, Нансі, Францыя) — французскі кінааператар і рэжысёр. Лаўрэат прэміі «Сезар» за аператарскую працу ў фільме «Доўгія заручыны», шматразовы намінант на прэмію «Оскар».
Бруно Дэльбанель | |
---|---|
фр.: Bruno Delbonnel | |
Род дзейнасці | аператар-пастаноўшчык, сцэнарыст, кінарэжысёр |
Дата нараджэння | 1957[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў 1957 годзе ў горадзе Нансі, Францыя. У дзесяцігадовым узросце пераехаў з бацькамі ў Парыж. Захапіўся фатаграфіяй. Вучыўся ў прыватнай кінашколе. У 1975 годзе пачаў здымаць кароткаметражныя і анімацыйныя стужкі, атрымаў падтрымку вядомага аператара старэйшага пакалення Анры Алекана. Скончыў філасофскі факультэт Сарбоны і Вышэйшую школу кінематаграфічных даследаванняў (ESEC, 1978). У 1980 годзе пабываў у ЗША, пазнаёміўся з Нестарам Альмендрасам. З 1979 года ўвесь час працуе з Жанам-П’ерам Жэнэ.
З’яўляецца членам Французскага і Амерыканскага таварыства кінааператараў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.