From Wikipedia, the free encyclopedia
Вольга Раманаўна (? — пасля 1289) — княгіня ўладзімірская.
Вольга Раманаўна | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Нараджэнне | |||||||
Смерць |
пасля 1289 па легендзе, урочышча Княжая гара каля Ляхчыц |
||||||
Род | Рурыкавічы | ||||||
Бацька | Раман Міхайлавіч | ||||||
Маці | Анна | ||||||
Муж | Уладзімір Васількавіч | ||||||
Дзеці | Izyaslava[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вядома з Галіцка-Валынскага летапісу, як дачка чарнігаўскага князя Рамана і жонка ўладзімірскага князя Уладзіміра Васількавіча.
У 1287 годзе князь Уладзімір Васількавіч, падчас цяжка хваробы напісаў у сваёй рэзідэнцыі ў Камянцы два тастаменты, якія прынамсі часткова захаваліся ў складзе Галіцка-Валынскага летапісу. Адзін з тастаментаў тычыўся яго жонкі Вольгі, ён пакідаў ёй горад Кобрын і сяло Гарадзел (цяпер Гарадзец), апроч гэтага запісаў «… а княгіня мая оже восхочет у чэрніч поіті поідеть, Аже не восхочет ити, а како ёй любо мне не воставши глядеті, што, хто мае чыніть по моем жывоте»[1]. Таксама Уладзімір узяў цалаванне крыжа са свайго пераемніка луцкага князя Мсціслава Данілавіча, якому запісаў «зямлю сваю ўсю і гарады», што той не аддасць прыёмную дачку Уладзіміра — Ізяславу, замуж супраць яе волі, а толькі са згоды Вольгі.
Уладзімір Васількавіч памёр 10 снежня 1288 года, княгіня Вольга на пахаванні мужа была з Ізяславай і з сястрой мужа манашкай Аленай. Апошні раз згадана Іпацьеўскім летапісам пад сакавіком 1289 года[1].
Некаторыя даследчыкі, грунтуючыся на асаблівасці напісання часткі Іпацьеўскага летапісу, якая атрымала назву «Аповесці пра Уладзіміра Васількавіча», лічаць яе аўтарам княгіню Вольгу. У гэтай частцы летапісу ёсць і празмернасць пачуццяў у апісанні Уладзіміра Васількавіча, бліжэйшая простая аналогія якому — панегірык растоўскаму князю Васільку, напісаны роднай цёткай Вольгі Раманаўны. Апісанне сітуацый, у якіх былі толькі князь Уладзімір Васількавіч і княгіня Вольга, падрабязнае апісанне іх вяселля, а таксама яго пахавання.
На думку гэтых даследчыкаў, апошнія частка Галіцка-Валынскага летапісу магла пісацца ў Кобрыне, куды пераехала княгіня Вольга пасля смерці мужа, бо запісы пра смерці пінскага і сцяпаньскага трапілі ў летапіс менавіта таму, Сцяпаньскае і Пінскае княствы размешчаны паблізу Кобрына.
Паводле мясцовага падання, неўзабаве княгіня Вольга загінула і пахавана ў месцы, якое цяпер завецца Княжай гарой паблізу вёскі Ляхчыцы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.