From Wikipedia, the free encyclopedia
Ве́рхні Го́рад, Высо́кі Ры́нак, Высо́кае Ме́ста — гістарычны раён Мінска, размешчаны на ўзгорку. Архітэктурнымі дамінантамі мясцовасці былі езуіцкі калегіум з касцёлам Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі, гарадская ратуша, гасціны двор, манастыр базыльянаў з царквой Святога Духа, кляштары бернардзінак з касцёлам Звеставання Найсвяцейшай Дзевы Марыі, бернардзінцаў з касцёлам Святога Язэпа, дамініканцаў з касцёлам Святога Тамаша Аквінскага, францішканцаў з касцёлам Святога Антонія і бенедыкцінак з касцёлам Святога Войцеха, палацы Пшаздзецкіх, Сапегаў і Радзівілаў.
На поўнач ад Высокага Рынка месцяцца Нізкі Рынак і Цёмныя Крамы, на ўсход — Валокі Полацкія, на поўдзень — Новае Места, на захад — Земляны Вал.
Верхні Горад спланаваны ў 1560—1570 гады як новы цэнтр Менска. Прычынай стварэння новага плана былі вялікія пажары (1505, 1547), а таксама шматразовае спусташэнне горада і ваколіц крымскімі татарамі ў 1-й чвэрці XVI ст.
У канцы XVI ст. на Высокім Рынку была пабудавана ратуша, магчыма яна была перанесена сюды з іншага месца, бо Магдэбургскае права Менск атрымаў яшчэ ў 1499 годзе. У 1564 годзе ў Менску ўзнікла кальвінісцкая супольнасць. У апошняй чвэрці XVI ст. кальвіністы пры агульнай падтрымцы князя Мікалая Радзівіла (Чорнага) і фундацыяў менскіх заможных пратэстантаў пабудавалі ў горадзе свой малельны дом (збор) і заснавалі вуліцу Зборавую. Аднак у XV — XVІ стст. раён меў перыферыйнае значэнне.
Інтэнсіўнае мураванае будаўніцтва на Высокім Рынку пачалося толькі ў пачатку XVII ст. Існуе меркаванне, што ўзвядзенне будынкаў стрымлівалася праз адсутнасць умацаванняў. Апроч таго, радыяльнае пашырэнне Менска вакол Замчышча да пачатку XVII ст. ужо вычарпала свае тапаграфічныя і сацыяльныя перспектывы. Суседняя Траецкая гара ў якасці новага цэнтра горада не асвойвалася, бо яе размяшчэнне было нязручным для абароны. Менск у такім выпадку быў бы падзелены на дзве часткі Свіслаччу, што, нягледзячы на сістэму плацін і мастоў, вельмі ўскладніла б камунікацыю і абарону ў часе ваенных дзеянняў.
Да пачатку XVIII ст. скончылася забудова Высокага Рынка, склаўся галоўны архітэктурны ансамбль і індывідуальнае аблічча горада.
У пачатку ХХ ст. Высокі Рынак ўваходзіў у першую і другую паліцэйскія часткі горада.
Цяперашняя назва | Першапачатковая назва | Былыя назвы |
Зыбіцкая вуліца | Зыбіцкая вуліца | Балотная вуліца (1866—1882) Гандлёвая вуліца (1882—2010) |
Герцэна вуліца | Малая Бернардзінская вуліца | Маламанастырская вуліца (1866—1922) |
Інтэрнацыянальная вуліца | Валоцкая вуліца (частка) Зборавая вуліца (частка) | Хрышчэнская вуліца (частка, з 1866)
Турэмная вуліца (частка, 1866—1882) |
Камсамольская вуліца | Феліцыянаўская вуліца | Багадзельная вуліца (1866—1922) |
Кірыла і Мяфодзія вуліца | Вялікая Бернардзінская вуліца | Манастырская вуліца (1866—1922) Бакуніна вуліца (1922—1990) |
Леніна вуліца | Францысканская вуліца | Губернатарская вуліца (1866—1922) Ленінская вуліца (1922—1945) |
Музычны завулак (з 1882) | Петрапаўлаўскі завулак | |
Рэвалюцыйная вуліца | Койданаўская вуліца | |
Свабоды плошча | Высокі Рынак плошча | Саборная плошча (1866—1917) Волі пляц (1917—1933) |
Энгельса вуліца | Дамініканская вуліца | Петрапаўлаўская вуліца (1866—1922) |
не існуе (раён Палаца Рэспублікі) | Юр’еўская вуліца | Тадэвуша Рэйтана вуліца (1919—1920)[1][2][3] |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.