From Wikipedia, the free encyclopedia
Віленская мастацкая школа — у мастацтвазнаўстве ўмоўная назва мастацкіх кафедраў Віленскага ўніверсітэта: рысунка і жывапісу (з 1797), скульптуры (з 1803), гравюры (з 1805). Кафедры зачынены з універсітэтам у 1832 годзе.
Сярод выкладчыкаў жывапісу і рысунка Ф. Смуглевіч (1797—1807) і Я. Рустем (1798—1831), скульптуры — К. Ельскі (з 1811), гравюры — Дж. Сандэрс (1810—1819).
Складзеная Ф. Смуглевічам першая праграма школы ўключала тры этапы навучання: капіраванне ўзораў класічнага мастацтва, заснаванага на «ідэальнай» прапорцыі мадэлі; рысунак з гіпсавых фігур; рысунак з жывой мадэлі (уведзена Я. Рустэмам[1] у 1815).
Кафедры давалі мастацкую падрыхтоўку, неабходную для паступлення ў акадэміі мастацтваў. У 1820—1822 гг. у школе вучыліся 45 жывапісцаў і 16 скульптараў. На віленскай выстаўцы 1820 года было паказана 136 прац.
Выхаванцы школы В. Ваньковіч, Ян Дамель, Ю. Аляшкевіч, К. Русецкі, А. Шэмеш, К. Бахматовіч, К. Кукевіч, М. Кулеша, Н. Орда, І. Хруцкі, П. Ётэйка зрабілі значны ўнёсак у беларускую, рускую, літоўскую і польскую культуры[1]. Традыцыі школа былі развіты і паглыблены мастакамі другой паловы XIX стагоддзя[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.