хімічнае злучэнне From Wikipedia, the free encyclopedia
Вінілхларыд (хлорысты вініл, хлорвініл, хлорэтылен, хлорэтэн, этыленхларыд) — арганічнае рэчыва; бескаляровы газ са слабым саладкаватым пахам, які мае формулу C2H3Cl і ўяўляе сабой простае хлорвытворнае этылену. Рэчыва з'яўляецца надзвычай вогне- і выбуханебяспечным, вылучае пры гарэнні таксічныя рэчывы. Вінілхларыд - моцны яд, які аказвае на чалавека канцэрагеннае, мутагеннае і тэратагеннае дзеянне.
Вінілхларыд | |
Агульныя | |
---|---|
Сістэматычнае найменне | хлорэтылен |
Традыцыйныя назвы | вінілхларыд, хлорысты вініл |
Хім. формула | CH2=CHCl |
Эмпірычная формула | C2H3Cl |
Фізічныя ўласцівасці | |
Стан (ст. ум.) | бясколерны газ |
Малярная маса | 62,498 г/моль |
Шчыльнасць | 0,9106 (пры 20 °C) [1]; 0,9730 (пры − 15 °C)[2] |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Тэмпература плаўлення | -153,8[2] °C |
Тэмпература кіпення | -13,8[2] °C |
Крытычны пункт | 158,4 °C; 5,34 МПа[3] |
Малярная цеплаёмістасць (ст. ум.) | 0,858 (25 °C)[3] Дж/(моль·К) |
Энтальпія ўтварэння (ст. ум.) | -37,26[3] кДж/моль |
Ціск пары | 337 кПа (20 °C)[3] |
Аптычныя ўласцівасці | |
Паказчык пераламлення | 1,3700 (пры 20 °C)[1] |
Структура | |
Дыпольны момант | 1,44[4] Д |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 200-831-0 |
SMILES | |
RTECS | KU9625000 |
ChemSpider |
Прамысловая вытворчасць вінілхларыду уваходзіць у першую дзесятку вытворчасці найбуйнейшых шматтанажных прадуктаў асноўнага арганічнага сінтэзу; пры гэтым амаль ўвесь выраблены аб'ём выкарыстоўваецца для далейшага сінтэзу полівінілхларыду (ПВХ)[5], манамерам якога і з'яўляецца вінілхларыд.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.